Сцяпан Піліпавіч Пацяруха
Сцяпан Піліпавіч (Філіпавіч) Пацяруха (27 (15) жніўня 1904, в. Калядзічы, Пружанскі павет, Гродзенская губерня, Расійская імперыя — 7 сакавіка 1982) — дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі і партыйны дзеяч. БіяграфіяЗа ўдзел ў стварэнні арганізацыі Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі (КПЗБ) у Палескім ваяводстве ў 1925—1927 гадах зняволены ў турму. З 1928 года сакратар Пружанскага падпольнага райкама КПЗБ. Адзін з кіраўнікоў забаўстоўкі лесарубаў у Белавежскай пушчы (1932—1933 гадах). У 1932—1937 гадах зняволены ў турму, у 1938—1939 гадах у Бяроза-Картузскім канцэнтрацыйным лагеры. Пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі працаваў намеснікам старшыні Пружанскага, старшынёй Поразаўскага райвынкамаў. У гады Вялікай Айчыннай вайны працаваў намеснікам упаўнаважанага ЦК КП(б)Б па Брэсцкай вобласці, член Брэсцкага падпольнага абкома, сакратар Пружанскага падпольнага райкама КП(б)Б. У чэрвені—ліпені 1943 года камісар партызанскай брыгады імя Панамарэнкі. Пасля вайны на партыйнай рабоце ў Брэсцкай вобласці. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР у 1940—1946 гадах. У 1953 годзе скончыў Рэспубліканскую пыртыйную школу пры ЦК КПБ. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia