Сямён (Шыман) Самуэль Сангушка (? — 1638) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Ваявода віцебскі (з 1626).
Біяграфія
Вучыўся ў Інгальштацкім універсітэце. Удзельнічаў у войнах супраць Швецыі 1600—1929 і Расіі 1609—1618. Маршалак аршанскі ў 1620, кашталян мсціслаўскі ў 1620—1621 і віцебскі ў 1621—1626, ваявода віцебскі з 1626. Уваходзіў у склад камісіі па расследаванні забойства ў 1623 у Віцебску архіепіскапа Іасафата Кунцэвіча. Валодаў Смалянамі, Абольцамі, Горвалем. У Смалянах пабудаваў замак Белы Ковель. Сабраў вялікую бібліятэку, склаў радавод Сангушкаў, выводзячы іх ад Любарта, займаўся маляваннем і гравюрай. Аўтар друкаваных прамоў. Перайшоў з праваслаўя ў каталіцтва.
Сям’я
Сын Андрэя Сангушкі і Соф’і Сапегі, дачкі кіеўскага кашталяна Паўла Сапегі.
Быў двойчы жанаты. Ад першай жонкі, Ганны Завішы (? — 1619), дачкі Юрыя Завішы, меў дзяцей:
- Казіміра (памёр у 1655),
- Гераніма Уладзіслава (1611—1657), смаленскага біскупа,
- Яна Уладзіслава (? — 1652), старасту суражскага,
- Кацярыну, якая была замужам за аршанскім харужым Янам Статкевічам,
- Крысціну, якая была замужам за браслаўскім маршалкам Янам Мікалаем Рудамінам-Дусяцкім,
- Еўфрасінню, якая была замужам за каралеўскім дваранінам Юрыем Шверынам.
Другі раз ажаніўся з Тарэзай Гасеўскай (? — 1635), дачкой Аляксандра Гасеўскага, але гэты шлюб быў бяздзетным.
Літаратура
 Сымон Самуэль Сангушка — продкі |
---|
|
- ↑ Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 / пад рэд. J. Wolff — Kraków: 1885. — С. 88.
- ↑ Радаман А., Галубовіч В., Вілімас Д. Земскія ўраднікі Віцебскага ваяводства ў другой палове XVI — першай палове XVII стст. // Commentarii Polocenses historici / пад рэд. В. Галубовіч, В. Варонін — Наваполацк, Мн.: 2005. — Т. II. — С. 56.
- ↑ а б в Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 453.
- ↑ Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 453–454.
- ↑ а б Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 452.
- ↑ Pacowie : materyjały historyczno-genealogiczne / пад рэд. J. Wolff — СПб.: 1885. — С. 94. — 377 с.
- ↑ а б в г д е ё ж з Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 454.