Васіль Іванавіч Саламярэцкі

Васіль Іванавіч Саламярэцкі
староста магілёўскі[d]
21 лютага 1520 — 1540
Папярэднік Ян Шчыт-Неміровіч[d]
Пераемнік Фёдар Бака[d]

Нараджэнне 1490
Смерць 1540[1][2]
Месца пахавання
Род Саламярэцкія[3]
Бацька Іван Саламярэцкі[d][4][5]
Маці Саламярэцкага Аляксандраўна з Чартарыйскіх[d][4][6]
Жонка Ганна Іванаўна Уладыка[d][1][7]
Дзеці Іван Васілевіч Саламярэцкі[8][9], Андрэй Васілевіч Саламярэцкі[d][8][9], Багдан Васілевіч Саламярэцкі[8][10], Уладзімір Васілевіч Саламярэцкі[d][8][9], Фёдар Васілевіч Саламярэцкі[8][9], Юрый Васілевіч Саламярэцкі[d][8][9], Алена Васілеўна Саламярэцкая[d][8][2], Ганна з Саламярэцкіх[d][8][2], Марына Васілеўна Саламярэцкая[d][8][2] і Барбара Васілеўна Саламярэцкая[d][8][2]

Васіль Іванавіч Саламярэцкі (? — да 8.9.1540) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія

Васіль Іванавіч — першы гістарычна вядомы князь Саламярэцкі[заўв 1]. Пра яго бацькоў дакладна вядома толькі тое, што маці была дачкой Аляксандра Васілевіча Чартарыйскага.

Вядомы з 1510 года, калі атрымаў з гаспадарскага скарбу 20 коп грошаў і 14 локцяў аксаміту. Дзяржаўца кернаўскі ў 1512, магілёўскі з 1520 года (пацверджана ў 1522). У 1528 годзе выстаўляў у войска ВКЛ 15 коннікаў.

Заснаваў мужчынскі манастыр у Саламярэччы.

Меў маёнткі: Саламярэчча (Старое Саламярэчча), Саламярэцкі Гарадок (Сёмкаўскі Гарадок), Плешчанічы, Будынічы, Прылепы (Менскі павет); Домжарычы (Аршанскі павет); Асташын (з 1525, Новагародскі павет).

У шлюбе з Ганнай Іванаўнай з Уладыкаў (пам. 1560) нарадзіліся сыны Уладзімір, Фёдар, Іван, Андрэй, Багдан, дочкі Алена, Марына, Барбара, Ганна.

Заўвагі

  1. Юзаф Вольф дае Васілю Іванавічу бацьку Івана Васілевіча і брата Багдана Іванавіча[11]. Наталля Сліж удакладняе, што Іван Васілевіч у 1501 годзе абараняў Мсціслаў ад маскоўскіх войскаў[12]. Аднак Кшыштаф Пяткевіч паказаў, што Іван Васілевіч і Багдан Іванавіч не фіксуюцца гістарычнымі крыніцамі — Іван Васілевіч апісаны толькі даўнімі польскімі генеолагамі, а Багдан Іванавіч вядомы з фальсіфікаванага дакумента князя Канстанціна Астрожскага. Паводле Пяткевіча, правобразамі Івана Васілевіча і Багдана Іванавіча Саламярэцкіх былі іх пазнейшыя рэальныя цёзкі — мсціслаўскі староста Іван Васілевіч і яго сын крычаўскі староста Багдан Іванавіч[13].

Крыніцы

  1. а б в Сліж Н. Сямейныя адносіны і шлюбныя стратэгіі Саламярэцкіх у 16 – першай палове 17 ст. // Гістарычны альманах — 2005. — вып. 11. — С. 89.
  2. а б в г д Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. WolffWarszawa: 1895. — С. 494.
  3. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. WolffWarszawa: 1895. — С. 493–494, 518.
  4. а б Сліж Н. Сямейныя адносіны і шлюбныя стратэгіі Саламярэцкіх у 16 – першай палове 17 ст. // Гістарычны альманах — 2005. — вып. 11. — С. 87.
  5. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. WolffWarszawa: 1895. — С. 493.
  6. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. WolffWarszawa: 1895. — С. 20, 493.
  7. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. WolffWarszawa: 1895. — С. 493–494.
  8. а б в г д е ё ж з і Сліж Н. Сямейныя адносіны і шлюбныя стратэгіі Саламярэцкіх у 16 – першай палове 17 ст. // Гістарычны альманах — 2005. — вып. 11. — С. 90.
  9. а б в г д Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. WolffWarszawa: 1895. — С. 494–495.
  10. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. WolffWarszawa: 1895. — С. 494–495, 499.
  11. Wolff J. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku. — Warszawa: Drukiem J. Filipowicza, 1895. — S. 493.
  12. Сліж Н. Сямейныя адносіны і шлюбныя стратэгіі Саламярэцкіх у 16 — першай палове 17 ст. // Гістарычны альманах. — 2005. — Т. 11. — С. 87.
  13. Pietkiewicz K. Pierwsi kniaziowie Sołomereccy // Inter Regnum et Ducatum / Red.: Guzowski Piotr, Liedke Marzena, Borody Krzysztof, Instytut Badań nad Dziedzictwem Kulturowym Europy. — 2018. — S. 427—440.

Літаратура

  • Сліж Н. Сям’я Івана Гарнастая, падскарбія ВКЛ // Białoruskie Zeszyty Historyczne. Беларускі гістарычны зборнік. 38. Białystok, 2012. С. 7—46.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya