Сямён Аляксандравіч Падокшын
Сямён Аляксандравіч Падо́кшын[1] (8 сакавіка 1931, Гомель — 21 снежня 2004) — беларускі філосаф, гісторык-медыявіст, культуролаг. Спецыяліст па гісторыі філасофскай і грамадска-палітычнай думкі Беларусі XVI—XVII стагоддзяў. Доктар філасофскіх навук (1987), кандыдат гістарычных навук (1965)[2]. БіяграфіяСкончыў Брэсцкае педагагічнае вучылішча, у 1953 годзе — Мінскі педагагічны інстытут. У 1953—1954 гадах працаваў настаўнікам у сярэдняй школе ў Тураве[2]. У 1960 годзе скончыў аспірантуру Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута. У 1960—2004 гадах працаваў у Інстытуце філасофіі і права АН БССР[2]. У 1964 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Радыкальна-рэфармацыйны рух у Беларусі і Літве: (другая палова XVI ст.)». У 1985 годзе абараніў доктарскую дысертацыю па тэме «Філасофская і грамадска-палітычная думка эпохі Адраджэння ў Беларусі»[2]. Навуковая дзейнасцьКірункі навуковай дзейнасці: гісторыя філасофскай і грамадска-палітычнай думкі Беларусі эпохі Адраджэння і Рэфармацыі, праблемы культуры, тэарэтыка-метадалагічныя праблемы станаўлення нацыянальнай самасвядомасці беларускага народа, духоўна-культурнага сінтэзу Усходу і Захаду, дзяржаўнага і нацыянальна-культурнага суверэнітэту, філасофіі беларускай гісторыі і культуры. У кантэксце культуры эпохі Адраджэння вывучае філасофскую і грамадска-палітычную думку Беларусі XVI—XVII стагоддзях, вызначае спецыфічныя рысы айчыннага Рэнесансу і гуманізму. Аўтар прац «Рэфармацыя і грамадская думка Беларусі і Літвы (2-я палова XVI — пачатак XVII ст.» (1970), «Скарына і Будны: Нарыс філасофскіх поглядаў» (1974), «Францыск Скарына» (1981), «Філасофская думка эпохі Адраджэння ў Беларусі: Ад Францыска Скарыны да Сімяона Полацкага» (1990), «Унія. Дзяржаўнасць. Культура: Філасофска-гістарычны аналіз» (2000), «Беларуская думка ў кантэксце гісторыі і культуры» (2003), «Этычная думка і культура Беларусі XVI—XVII ст.» (2004) і інш. УзнагародыЛаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1984). Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны (1993), стыпендыяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2000). Бібліяграфія
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia