Сямён Апанасавіч Венгераў
Сямён Апанасавіч Венгераў (5(17).4.1855, Лубны — 14 верасня 1920, Масква) — расійскі гісторык літаратуры, бібліёграф. Скончыў юрыдычны факультэт Пецярбургскага ўніверсітэта (1879) і экстэрнат гісторыка-філалагічнага факультэта Юр’еўскага ўніверсітэта (1880). Прадстаўнік культурна-гістарычнай школы. ТворчасцьАпублікаваў манаграфіі пра А. В. Дружыніна , К. С. Аксакава , В. Р. Бялінскага, А. Ф. Пісемскага, І. А. Ганчарова, М. В. Гогаля і іншых навукоўцаў. «Ад пачатку рускай адукаванасці да нашых дзён» (т. 1-6, 1886—1904), «Крыніцы слоўніка рускіх пісьменнікаў» (т. 1-4, 1900-17), «Рускія кнігі» (т. 1-3, 1897—99), падрыхтаваў першы поўны збор твораў В. Р. Бялінскага (скончана Спірыдонавым , тт. 12 і 13). З 1891 годзе рэдагаваў літаратурны аддзел Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Ефрона. Венгераў — арганізатар (1917) і першы дырэктар Расійскай кніжнай палаты. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia