Лаўрышава
Ла́ўрышава[1] (трансліт.: Laŭryšava) — вёска ў Шчорсаўскім сельсавеце Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці. Вядомасць звязана са Свята-Елісееўскім Лаўрышаўскім мужчынскім манастыром, адным з самых старадаўніх у Беларусі. Геаграфічныя звесткіРазмешчана па абодва бакі ракі Валоўкі, паблізу яе ўпадзення ў Нёман; за 27 км на ўсход ад Навагрудка, 55 км ад чыгуначнай станцыі Наваельня (лініі Баранавічы-Палескія — Ліда). Транспартныя сувязі па аўтамабільнай дарозе з Навагрудкам. Назва, магчыма, паходзіць ад слова «лаўра» або ад імя Лаўрыш (Лаўрэнцій), якое магло быць манаскім імем аднаго з заснавальнікаў манастыра — князя Войшалка. Сустракаюцца немясцовыя варыянты: Ла́ўрашава, Ла́ўрушава. ГісторыяСтаражытнасцьВынікі археалагічных раскопак паказваюць, што першае пасяленне людзей на месцы вёскі існавала ў першабытнаабшчынным часе, задоўга да ўтварэння Лаўрышава. На беразе Валоўкі ў вёсцы знойдзены сляды паселішча, якое адносіцца да сярэдняга перыяду каменнага веку — мезаліту (9-е — 5-е тысячагоддзі да н.э.)[2]. У СярэднявеччыУ XII ст. у Панямонні ўтварылася Навагрудскае княства, у яго ўваходзіла і мясцовасць, дзе размешчана Лаўрышава. У сярэдзіне XIII ст., калі для славян і балтаў узнікла пагроза з боку Лівонскага ордэну і мангола-татарскага нашэсця, княства стала часткай зямель, з якіх склалася новая цэнтралізаваная дзяржава — Вялікае Княства Літоўскае, у далейшым яно аб’яднала ўсе княствы Беларусі і Літвы. ![]() Паводле Галіцка-Валынскага летапісу, каля 1260 года сын першага вялікага князя літоўскага Міндоўга — Войшалк (вялікі князь літоўскі ў 1264—1267) — заснаваў манастыр «на рацэ на Нёмане, паміж Літвой і Наваградкам, і там жыў»[3]. Згодна царкоўнаму паданню, манастыр быў заснаваны ў сярэдзіне XIII ст. прападобным ігуменам Елісеем. Лаўрышаўскі манастыр з’яўляўся адным з важнейшых духоўных цэнтраў беларускіх зямель з часу ўтварэння ВКЛ. Не пазней 1329 года для манастыра было перапісана Лаўрышаўскае евангелле — выдатны прыклад ілюстраванай рукапіснай кнігі ў Беларусі XIV ст. Каля 1350 года ў манастыры пабудавана царква св. Мікалая, на сродкі князя навагрудскага Міхаіла-Карыята Гедзімінавіча, пасля яго вяртання з ардынска-маскоўскага палону. З мэтай вывучэння манастырскага селішча ў вёсцы праводзіліся археалагічныя даследаванні, якія ў 2011—2015 гадах вялі Лаўрышаўскія археалагічныя экспедыцыі. У ходзе раскопак была выяўлена, у прыватнасці, частка каменна-цаглянага падмурку пабудовы XIV ст., якая суаднесена з гэтай царквой[4]. У «Вопісу дакументаў, якія адносяцца да Лаўрышаўскага манастыра» (захоўваецца ў Інстытуце рукапісу Нацыянальнай бібліятэкі Украіны імя В. І. Вернадскага), запісана, што ўжо ў неўзабаве па заснаванні манастыра яму належала сяло Лаўрышава, якое сфарміравалася з сялян, што паступова пасяліліся каля манастыра. Дакумент, які пацвярджае ўтварэнне вёскі, не захаваўся[5]. У 1413 годзе мясцовасць увайшла ва ўтворанае Новагародскае намесніцтва Троцкага ваяводства. Лаўрышава згадваецца ў «Абмежаванні спрэчных зямель Лаўрышаўскага манастыра, якое выканана намеснікам навагародскім Петрашам Мантыгірдавічам па загадзе вялікага князя Вітаўта». У дакуменце пазначана, што ён «писанъ у Лавришовое»[6]. Арыгінал дакумента не захаваўся, у копіі 1711 года пададзена дата 15 чэрвеня 1398 года, аднак гісторыкі лічаць яе памылковай з-за разыходжання з іншымі звесткамі ў дакуменце. Таму дакумент можа быць датаваны прыблізна канцом XIV — пачаткам XV ст., пасля 1392 года, пачатку вялікага княжання Вітаўта[5]. Даследчыкі мяркуюць, што найбольш верагодны год складання дакумента — 1424[7]. У 1506 г. вёска ўвайшла ў Новагародскі павет, які быў утвораны ў складзе Новагародскага ваяводства (вылучана з Троцкага). У Новы час![]() У 1775 г. пабудавана манастырская царква Успення прасвятой Багародзіцы, яна дзейнічае і зараз. З 1795 г., у выніку ІІІ падзелу Рэчы Паспалітай — у Расійскай імперыі. У 1885 вёска Нягневіцкай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні; меліся школа, царква, капліца. У 1836 г. манастыр быў зачынены (а ў 1913—1915 і затым у 2007 г. адноўлены ля суседняй в. Гнесічы). З 25 сакавіка 1918 года Лаўрышава — у абвешчанай БНР. У Найноўшы час![]() З 1 студзеня 1919 — у ССРБ, з 27 лютага 1919 — у ЛБССР. Пасля савецка-польскай вайны паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 г. — у Польшчы, вёска Нягневіцкай гміны Навагрудскага павета. У 1938 г. пабудавана 1-павярховая школа, будынак захаваўся да нашага часу. З 1939 г. у БССР, з 1940 цэнтр Лаўрышаўскага сельсавета Любчанскага, з 1956 — Навагрудскага раёнаў. З 1959 у Шчорсаўскім сельсавеце. У складзе калгаса «Звязда» імя 50-годдзя СССР. У 1968 г. пабудавана няпоўная сярэдняя школа (дзейнічала да 2011). Працавалі таксама дзіцячы сад, дом культуры, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, магазін. Насельніцтва![]()
У вёсцы дзейнічаюць (2016 г.):
Маюцца аўтобусныя прыпынкі на маршрутах Навагрудак — Гнесічы, Гнесічы — Навагрудак (нештодзённыя рэйсы). Помнікі
Вядомыя асобы
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia