Сямён Майсеевіч Ліўшыц
Сямён Майсеевіч Ліўшыц (1885, Мінск — 1938, Мінск) — беларускі вучоны ў галіне рэнтгеналогіі. Кандыдат медыцынскіх навук (1934), дацэнт (1935). Адзін з першых арганізатараў рэнтгеналагічнай службы ў Беларусі; арганізаваў і ўзначаліў першую кафедру рэнтгеналогіі. БіяграфіяСкончыў медыцынскі факультэт Москоўскага ўніверсітэта (1909). Выкладчык курсу рэнтгеналогіі медыцынскага факультэта БДУ, Беларускага медыцынскага інстытута (1922—1933). Першы загадчык кафедры рэнтгеналогіі Беларускага (Мінскага) медыцынскага інстытута (1933—1938). Навуковая і грамадская дзейнасцьАпублікаваў больш за 15 навуковых прац, асобныя — за мяжой. Унёс значны ўклад у падрыхтоўку рэнтгенолагаў для Беларусі, узначаліў цэнтральны рэнтгенаўскі кабінет пры 1-й савецкай бальніцы, 1928, дзе вялася падрыхтоўка спецыялістаў-рэнтгенолагаў праз інтэрнатуру. Асобныя працы
Сям’яЖонка С. Ліўшыца загінула ў гета, а дачка, не падобная на яўрэйку, бегла з гета, была сагнана ў Германію. Пасля вайны скончыла Ленінградскі медінстытут. Ларыса Сямёнаўна працавала выдатным рэнтгенолагам у 3-й бальніцы Мінска[1]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia