3-я гарадская клінічная бальніца імя Я. У. Клумава
3-я гарадская клінічная бальніца імя Я. У. Клумава, да 1920 года Мінская яўрэйская бальніца, да 1941 года 1-я Савецкая бальніца — шматпрофільная лячэбна-прафілактычная ўстанова ў Мінску. Размяшчаецца па адрасе вуліца Леніна, 30. Галоўны ўрач — Наталля Іванаўна Саевіч[1]. У клініцы праводзіцца кансерватыўнае лячэнне пацыентаў з тэрапеўтычнымі (кардыялагічнымі, пульманалагічнымі і гастраэнтэралагічнымі) захворваннямі; выконваюцца мікрахірургічныя і агульнахірургічныя аперацыі з выкарыстаннем лапараскапічнай тэхнікі; праводзіцца лячэнне цяжарных і парадзіх з інфекцыйнымі паталогіямі. Шырока прымяняюцца лячэбныя і дыягнастычныя эндаскапічныя і лазерныя метады[1]. ГісторыяНекаторыя крыніцы паведамляюць, што бальніца была заснавана ў другой палове XVIII стагоддзя як бальніца яўрэйскага дабрачыннага таварыства на 50 коек з багадзельняй на 15 коек[2][3]. Адна афіцыйна бальніца на 50 ложкаў па вул. Губернатарскай (цяпер Леніна) была заснавана па распараджэнні Міністра ўнутраных спраў Расійскай імперыі ад 30 верасня 1828 года. Бальніца размяшчалася ў мураваным будынку на ўскраіне горада каля ракі Свіслач, з фруктовым садам. На першым паверсе знаходзілася жаночае аддзяленне, на другім — мужчынскае. У бальніцы былі прыёмнае аддзяленне, аперацыйная і 4 палаты: для хворых з вострымі, хранічнымі, вонкавымі і венерычнымі захворваннямі. На тэрыторыі дзейнічала багадзельня на 15 ложкаў[1]. У 1860–1870-я гг. Мінская яўрэйская бальніца прызначалася для лячэння немаёмных яўрэяў, але не адмаўляла і хрысціянам. Прымала пацыентаў з рознымі хваробамі. Амаль усе бальныя лячыліся бясплатна, у рэдкіх выпадках з больш заможных спаганялася па 7 рублёў 20 капеек у месяц[3]. Фінансавалася бальніца за кошт ахвяраванняў, публічных лекцый, скарбоначных збораў, а таксама даходаў ад сада і паравой лазні[1]. У штаце лічыліся 2 урачы, 3 фельчары і 6 вучняў-фельчараў[1], эканом, шэсць пісьмаводаў з прыслугі, чатыры кухаркі, вартаўнік і тры прачкі[4][3]. Кіравалася бальніца выбранымі таварыствам і зацверджанымі начальствам чатырма ганаровымі наглядчыкамі з купцоў яўрэйскага саслоўя[4][3]. У 1871 годзе адкрылі аптэку, бальніца пашырылася на 15 ложкаў, багадзельня — на 35[1]. Да 1889 года бальніца займала двухпавярховы будынак на 65 ложкаў з аддзяленнямі для розных катэгорый хворых і радзільным аддзяленнем на 4 ложкі. Вада дастаўлялася са Свіслачы. Бальніца працавала з 9:00 да 14:00, далей хворымі займаліся сёстры міласэрнасці[1]. На мяжы XIX–XX стст. тэрыторыя бальніцы павялічылася. К 1898 году ўжо быў пабудаваны мураваны аднапавярховы будынак лазні з пральняй і яшчэ адзін мураваны аднапавярховы будынак уласна бальніцы. У 1908 г. у бальніцы было праведзена электрычнае асвятленне[4][3]. Медыцынскія дзяжурствы ў горадзе адсутнічалі, толькі прыватныя лекары, якіх можна было выклікаць за плату. Кіраванне ажыццяўляла апякунская рада з 12 членаў, якіх выбіралі на 3 гады, і галоўнага ўрача. У 1910 годзе пачалося будаўніцтва новых карпусоў для інфекцыйных і псіхічна хворых. У 1912 годзе былі адкрыты шкарлятынознае і псіхіятрычнае аддзяленні, колькасць ложкаў вырасла да 85, з іх 40 у псіхіятрыі[1]. Пры бальніцы быў абсталяваны свой рэнтген. Мінская яўрэйская бальніца ператварылася ў клінічны гарадок[5][3]. У час Першай сусветнай вайныУ перыяд Першай сусветнай вайны ў 1914 годзе ў будынку яўрэйскай бальніцы быў разгорнуты лазарэт для параненых на 32 койкі[6]. У 7–8 нумары «Минских врачебных известий» за 1915 г. доктар Сяргей Урванцоў даў станоўчую ацэнку дзейнасці лазарэта[7]: «на працягу года мінская яўрэйская грамада ўтрымлівала на свае сродкі ў самым узорным выглядзе арганізаваны ёй лазарэт. Нягледзячы на цяжкія ўмовы апошніх месяцаў, калі вялікая колькасць бежанцаў нахлынула ў Мінск і апека аб іх лягла на мясцовае насельніцтва, вы працягвалі з ранейшай энергіяй і клапатлівасцю лячыць у лазарэце параненых воінаў.» Аднак, у сувязі з тым, што ўзнікла неабходнасць стварыць у Мінску псіхіятрычны прыёмны пункт Чырвонага Крыжа, Урванцоў папрасіў саступіць будынак лазарэта з усім інвентаром у часовае карыстанне арганізацыі, бо на той момант у Мінску знаходзілася вялікая колькасць лазарэтаў і шпіталяў, якія былі ў стане цалкам задаволіць патрэбы арміі. На нарадзе апекуноў яўрэйскай бальніцы і камітэта лазарэта яўрэйскай грамады было прынята рашэнне перадаць лазарэт з усім інвентаром Чырвонаму Крыжу[7]. Міжваенны часАдразу пасля ўсталявання савецкай улады ў Мінску, 21 ліпеня 1920 года бальнічная камісія пры Гарадскім аддзеле аховы здароўя пастанавіла перайменаваць Мінскую яўрэйскую бальніцу ва 2-ю Савецкую бальніцу. Потым яна нейкі час значылася Гарадской Савецкай бальніцай, і ў верасні 1923 года – ізноў 1-й Савецкай. 1-й яна заставалася аж да Вялікай Айчыннай вайны[8][3]. З 1922 года — 1-я Савецкая бальніца была базай падрыхтоўкі ўрачоў медыцынскага факультэта БДУ, з 1930 — Мінскага медінстытута. Да 1941 года створана моцная матэрыяльная база, пашыраны рэнтген- і лабараторныя службы[1]. У міжваенны час у бальніцы былі адкрыты новыя клінікі: артапедычная, стаматалагічная, нейрахірургічная, акушэрска-гінекалагічная; арганізаваны інстытут удасканалення (дырэктар – прафесар Уладзімір Марзон), інстытут артапедыі, траўматалогіі і аднаўленчай хірургіі (дырэктар – прафесар Майсей Шапіра). У тыя гады ў бальніцы працавалі буйныя навукоўцы, як прафесары Сямён Камінскі (1861–1939), Яўген Клумаў (1878–1944), Сяргей Мелкіх (1877–1952), Юлій Іргер (1897–1941), Макс Дворжац (1891–1942), Савелій Рубашоў (1883–1957), Міхаіл Сакалоўскі (1887–1977), Лазар Сітэрман (1894–1941) і іншыя[1][3]. Тэрапеўт Сітэрман адзначаў, што "на нашых вачах на месцы яўрэйскай багадзельні вырасла магутная ўстанова, якая выдзе высокакваліфікаваную лячэбную і навуковую працу»[9][3]. У час Другой сусветнай вайныУ гады Вялікай Айчыннай вайны большасць урачоў і медсясцёр бальніцы ваявалі з нямецкімі захопнікамі на франтах у Чырвонай арміі і ў партызанскіх атрадах, 143 з іх былі ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі[3]. Частка супрацоўнікаў, якія засталіся ў акупаваным Мінску, аказвалі дапамогу жыхарам і падпольшчыкам. Прафесар Я. У. Клумаў і медыцынскія сёстры Вікторыя Рубец і Юлія Сямашка арганізавалі падпольную групу[1], бралі актыўны ўдзел у Мінскім падполлі, забяспечвалі інструментаром і перавязачным матэрыялам 4 партызанскія атрады і 2 шпіталі[3]. Такім чынам, бальніца ператварылася ў канспіратыўную кватэру, дзе ўзначаленая прафесарам Клумавым падпольная група, рызыкуючы жыццём, ратавала людзей ад відавочнай гібелі. У бальніцы пад выглядам цывільных асоб лячыліся партызаны і падпольшчыкі, хворыя і параненыя чырвонаармейцы. Падпольная група забяспечвала іх падробленымі дакументамі памерлых хворых, фіктыўнымі даведкамі. Медыцынскія даведкі, выдадзеныя Клумавым, служылі для партызан легальнай падставай для пранікнення ў горад і выканання баявых заданняў[10]. Пасляваенны часУ 1944 годзе пасля вызвалення Мінска бальніца стала называцца «3-я гарадская клінічная бальніца». З шэрагаў Савецкай арміі і з партызанскіх атрадаў вярнуліся, і шматлікія гады працавалі 157 урачоў і медыцынскіх сясцёр[3]. Пасля вайны былі адноўлены ўсе службы, адкрыты кафедры Мінскага медінстытута, у 1945 годзе — НДІ артапедыі і аднаўленчай хірургіі. Бальніца зноў стала цэнтрам навучання студэнтаў і падрыхтоўкі медсясцёр[11][3]. Адкрываліся новыя аддзяленні: апёкавае, кардыялагічнае, анестэзіялогіі-рэанімацыі, пералівання крыві. Укараняліся новыя метады: фібрагастраскопія, тамаграфія, флебаграфія, лазерная каагуляцыя і інш[1]. 3-я бальніца стала вядучай установай у падрыхтоўцы медыцынскіх кадраў і навуцы. На яе базе абараняліся дысертацыі, вырасла шмат вучоных, арганізатараў аховы здароўя. Сярод іх: прафесары А. С. Раўноў, П. М. Маслаў, У. В. Бабук, М. І. Бобрык, Ц. Е. Гніларыбаў, Т. В. Бірыч, акадэмік І. Д. Мішэнін[1]. У 1967 годзе закладзена традыцыя «Клятвы Клумаўцаў», якую штогод даюць маладыя медыцынскія сёстры. У 1968 годзе бальніца ўзнагароджана Памятным Сцягам, у 1969 і 1975 гадах — дыпломамі ВДНГ СССР. У 1978 годзе — ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга[1]. У 1980-1990-х гадах бальніца была рэарганізаваная, умацаваная матэрыяльная база, адкрытыя новыя аддзяленні: практалагічнае, пасляродавых ускладненняў, для цяжарных з інфекцыямі. Пасля завяршэння рэканструкцыі вочнага корпуса ў кастрычніку 1992 года ў ім былі разгорнутыя два вочных аддзяленні па 60 коек, а таксама аддзяленні лазернай дыягностыкі і лячэнні, арганізаваны кабінет далечвання і глаўкомныя кабінеты. У 1993 годзе на базе вочных аддзяленняў і кафедры быў арганізаваны цэнтр мікрахірургіі вока[1]. Сёння 3-я гарадская клінічная бальніца — шматпрофільная лячэбная ўстанова на 510 ложкаў, якая займае адно з вядучых месцаў у горадзе Мінску і Рэспубліцы Беларусь у галіне аказання медыцынскай дапамогі насельніцтву[1]. Структурныя падраздзяленні і клінічныя базыУ бальніцы функцыянуюць 3 гарадскія цэнтры[1]:
На базе аддзяленняў размешчаны і працуюць кафедры медыцынскіх ВНУ[1]: Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia