Вёска
Сянасіс Даўгелішкіс літ. : Senasis Daugėliškis
Сянасіс Даўгелішкіс на карце Літвы
Сяна́сіс Даўгелі́шкіс [ 2] (літ. : Senasis Daugėliškis ), традыцыйная беларуская назва — Даўгілішкі [ 3] — вёска ў Ігналінскім раёне Уцянскага павета Літвы . Адміністрацыйны цэнтр Наўясісдаўгелішкіскай сянюніі . Размешчаны за 3 км ад Наўясіс Даўгелішкіса , за 7 км на ўсход ад Ігналіны , недалёка ад возера Вірэкшта .
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Упершыню Даўгелішкі ўпамінаюцца ў XIV як уладанне Гаштольдаў . У 1511 годзе канцлер Альберт Гаштольд збудаваў тут замак, а ў 1526 годзе — першы драўляны касцёл.
У 1542 годзе Даўгелішкі сталі цэнтрам староства. У 1603 годзе яны ўпамінаюцца як мястэчка. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай Даўгелішкі ўвайшлі ў склад Ашмянскага павета Віленскага ваяводства .
Пад уладай Расійскай імперыі
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Даўгелішкі апынуліся ў складзе Расійскай імперыі , у Свянцянскім павеце Віленскай губерні. У XIX ст. яны перайшлі ў валоданне Плятэраў .
У 1831 годзе ў Даўгелішках збудавалі новы драўляны касцёл.
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Даўгелішкі абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі . 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай I з’езду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР [ 4] . У 1920 годзе Даўгелішкі апынуліся ў складзе Сярэдняй Літвы , у 1922 годзе — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі .
З пачаткам Другой сусветнай вайны ў верасні 1939 года ўлады СССР перадалі Даўгелішкі Літве.
Насельніцтва
Славутасці
Капліца
Капліца
Могілкі: татарскія, іўдзейскія
Страчаная спадчына
Замак (XVI ст.)
Касцёл (1831)
Крыніцы
↑ а б Даугелишки . Географическо-статистический словарь Российской Империи , T. 2 (Дабанъ — Кяхтинское Градоначальство). СПб, 1865, C. 15
↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 187-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Літоўскай Рэспублікі на беларускую мову»
↑ 74 // Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь , Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія» ; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія . — Т. 2 / [складзены і падрыхтаваны да друку ў 2012 г. ; спецыяльны змест распрацавалі: Я. К. Анішчанка і інш.]. — 1 атлас (347, [4] с.) : каляр., карты, тэкст, іл., паказальнік с. — ISBN 978-985-508-245-4 .
↑ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка , Зміцер Санько . — Вільня: Наша Будучыня, 2002.— 238 с. ISBN 9986-9229-6-1 .
↑ Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich . Tom I: Aa — Dereneczna (польск.) . — Warszawa, 1880. S. 912 .
↑ Senasis Daugėliškis. Mažoji lietuviškoji tarybinė enciklopedija (літ.) ( бел. , T. 3 (R–Ž). Vilnius, Vyriausioji enciklopedijų redakcija, 1971, 182 psl.
↑ Senasis Daugėliškis. Lietuviškoji tarybinė enciklopedija , X t. Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 1983. T.X: Samnitai-Šternbergas, 99 psl. (літ.)
↑ Senasis Daugėliškis. Tarybų Lietuvos enciklopedija [lt] , T. 3 (Masaitis-Simno). Vilnius, Vyriausioji enciklopedijų redakcija, 1987, 651 psl. (літ.)
Спасылкі
Цэнтр Вёскі Хутары