Сяргей Іванавіч Верамейчык
Сяргей Іванавіч Верамейчык (нар. 1953) — беларускі краязнавец, гісторык, мастак, архітэктар-рэстаўратар, музыкант. Спецыяліст у галіне нумізматыкі Вялікага Княства Літоўскага XIV — сярэдзіны XVI стагоддзяў[1]. БіяграфіяНарадзіўся ў 1953 годзе[1]. Скончыў у 1976 годзе аддзяленне «Інтэр’ер і абсталяванне» Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута. Працаваў архітэктарам-рэстаўратарам. Аўтар і ўдзельнік праектаў рэстаўрацыі помнікаў архітэктуры. Выехаў з Мінска ў 1979 годзе, каб працаваць на рэстаўрацыі Мірскага замка[1]. З 1989 года ў в. Залессе Смаргонскага раёна. Працаваў настаўнікам выяўленчага мастацтва Залескай сярэдняй школе, стваральнік дзіцячай студыі малявання «Апалонік» і тэатральна-музычнай студыі «Альтранка». У 1997—2007 гадах навуковы супрацоўнік Залескага філіяла Дзяржаўнага музея гісторыі тэатральнай і музычнай культуры. Цяпер супрацоўнік фірмы «НЕФ»[1]. Навуковая дзейнасцьПершы беларускі «агінсказнавец», які аднаўляў духоўную і матэрыяльную спадчыну Міхала Клеафаса Агінскага. Знаўца гісторыі і захавальнік сядзібы «Паўночныя Афіны» ў Залессі (Смаргонскі раён), дзякуючы якому яна датрывала да маштабнай рэканструкцыі ў 2015 годзе[1]. Даследуе генеалагічнае дрэва роду Агінскіх, біяграфію Міхала Клеафаса Агінскага, праекты рэканструкцыі беларускіх замкаў[1]. Бібліяграфія
КрыніцыЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia