Сяргей Іванавіч Мігай
Сяргей Іванавіч Мігай (30 мая 1888, Магілёў — 8 снежня 1959) — артыст оперы (барытон), педагог. Народны артыст РСФСР (1939). БіяграфіяСкончыў Адэскае музычнае вучылішча ў 1911 годзе. Браў урокі ў М. Батыстыні ў час яго гастроляў у Расіі ў 1911—1913 гадах, вучыўся ў Опернай студыі пад кіраўніцтвам К. Станіслаўскага (1918—1920, з 1919 пры Вялікім тэатры ў Маскве). 3 1927 года саліст Вялікага тэатра, з 1924 года Ленінградскага тэатра оперы і балета; выступаў у Маскве і Ленінградзе, з 1941 саліст і кіраўнік вакальнай групы Усесаюзнага радыёкамітэта. 3 1948 выкладаў у Маскоўскай кансерваторыі, з 1952 года прафесар. ![]() Памёр 8 снежня 1959 года ў Маскве. Пахаваны на Новадзявочых могілках у Ленінградзе. ТворчасцьМеў насычаны голас цёплага тэмбру, вялікага дыяпазону (больш за 2 актавы), дасканала валодаў вакальнай тэхнікай. Сярод лепшых партый: Анегін («Яўген Анегін» П. Чайкоўскага), Мізгір, Гразной («Снягурачка», «Царская нявеста» М. Рымскага-Корсакава), Князь Ігар («Князь Ігар» А. Барадзіна), Дэман («Дэман» А. Рубінштэйна), Рыгалета, Жэрмон, Ды Луна («Рыгалета», «Травіята», «Трубадур» Дж. Вердзі) і інш. Актыўна ўдзельнічаў у рабоце Магілёўскага літаратурна-музычна-драматычнага гуртка. Аўтар мастацтвазнаўчых і метадычных прац. Сярод вучняў Мігая народны артыст СССР А. Саўчанка. ПамяцьУ Магілёве імем Сяргея Мігая названы завулак. Сям’яУ шлюбе з Валянцінай Абрамаўнай Іофэ (1910—1985), доктарам фізіка-матэматычных навук, загадчыцай лабараторыі ў Інстытуце хіміі сілікатаў АН СССР, дачкой акадэміка А. Ф. Іофэ. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia