Сяргей Іванавіч Пляшчанка
Сяргей Іванавіч Пля́шчанка[1] (руск.: Сергей Иванович Плященко, 20 кастрычніка 1924) — вучоны ў галіне зоагігіены, доктар ветэрынарных навук (1972), прафесар (1972), Заслужаны дзеяч навукі БССР (1979). БіяграфіяНарадзіўся ў сяле Шыраева (Калачэеўскі раён, Варонежская вобласць, Расія). Скончыў тэхнікум і працаваў у сельскай гаспадарцы. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны з 1942 года ў народным апалчэнні і дзеючай арміі. У 1951 годзе скончыў Ленінградскі ветэрынарны інстытут і ў 1954 годзе аспірантуру пры ім. У 1955 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю і пачаў працу ў Гродзенскім сельскагаспадарчым інстытуце, дзе прайшоў працоўны шлях ад асістэнта да дэкана заатэхнічнага факультэта. У 1957 годзе яму было прысвоена навуковае званне дацэнт. З 1960 года С. І. Пляшчанка ў Беларускім навукова-даследчым інстытуце жывёлагадоўлі, у 1992—2004 гадах — у Беларускім аграрным тэхнічным універсітэце. Навуковая дзейнасцьЗаймаўся пытаннямі гігіены сельскагаспадарчай жывёлы на фермах і прамысловых комплексах, зніжэння іх уздзеяння на навакольнае асяроддзе, эканоміі водных рэсурсаў, выкарыстоўваемых у тэхналагічных працэсах, барацьбы са шкоднымі насякомымі і інш. Аўтар больш за 600 навуковых прац, у тым ліку манаграфій, даведнікаў, вучэбна-метадычных дапаможнікаў. Сярод апублікаванага:
Аўтар і сааўтар шэрагу патэнтаў[2] і рацыяналізатарскіх прапаноў. Узнагароджаны знакам «Вынаходнік СССР». Уваходзіў у склад Вышэйшай атэстацыйнай камісіі СССР. З 1974 года ўваходзіў у склад Экспертнага савета і Экспертнай групы жывёлагадоўлі і ветэрынарыі Акадэміі навук СССР. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia