Альберт Фёдаравіч Трафімаў
Альберт Фёдаравіч Трафі́маў[4] (нар. 25 лістапада 1936[4], г. Барысаў, Мінская вобласць — 21 снежня 2024[5]) — беларускі вучоны ў галіне ветэрынарыі. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2003), член-карэспандэнт Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь (1996—2002). Доктар ветэрынарных навук (1988), прафесар (1991). БіяграфіяСкончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут (1960). З 1963 года галоўны ветэрынарны ўрач эксперыментальнай базы «Зарэчча» Смалявіцкага раёна. З 1975 года малодшы навуковы супрацоўнік, з 1978 года старшы навуковы супрацоўнік, у 1988—1995 гадах загадчык аддзела[4], у 1995—1998 гадах намеснік дырэктара[4], з 2002 года галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута жывёлагадоўлі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. З 2006 года галоўны навуковы супрацоўнік Навукова-практычнага цэнтра Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па жывёлагадоўлі[6]. Навуковая дзейнасцьНавуковыя працы ў галіне ветэрынарнай санітарыі, заагігіены і тэхналогіі вытворчасці прадуктаў жывёлагадоўлі. Выканаў асноўныя работы па тэарэтычнаму абгрунтаванню сістэм і спосабаў ўтрымання жывёл на фермах і комплексах, энерга- і рэсурсазберагальных тэхналогій вытворчасці малака і вырошчвання рамонтнага маладняку. Распрацаваў параметры рэканструкцыі малочна-таварных ферм, нормы тэхналагічнага праектавання для будаўніцтва і рэканструкцыі жывёлагадоўчых ферм. Адзін з аўтараў Рэспубліканскай комплекснай праграмы павышэння эфектыўнасці вытворчасці малака, праграмы па комплекснай ацэнцы тэхналогіі вядзення жывёлагадоўлі з мэтай яе аптымізацыі, зніжэння сабекошту вытворчасці прадукцыі ў гаспадарках Брагінскага, Хойніцкага і іншых раёнаў Гомельскай і Магілёўскай абласцей, праграмы па адпрацоўцы сістэмы безпрывязнага ўтрымання жывёл і даеннем у даільнай зале, праграмы гігіенічных і тэхналагічных мерапрыемстваў, якія забяспечваюць зніжэнне экалагічнага ціску на навакольнае асяроддзе. Аўтар больш за 300 работ, у тым ліку 7 манаграфій, 2 падручнікаў, 13 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў. Бібліяграфія
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia