Сяргей Аляксеевіч Лебедзеў

Сяргей Аляксеевіч Лебедзеў
руск.: Сергей Алексеевич Лебедев
Дата нараджэння 2 лістапада 1902(1902-11-02)
Месца нараджэння
Дата смерці 3 ліпеня 1974(1974-07-03) (71 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці спецыяліст у галіне інфарматыкі, вынаходнік, выкладчык універсітэта, інжынер
Навуковая сфера камп’ютар
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук
Альма-матар
Партыя
Член у
Прэміі
Ленінская прэмія Дзяржаўная прэмія СССР
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сяргей Аляксеевіч Лебедзеў (2 лістапада 1902(1902-11-02), Ніжні Ноўгарад[1]3 ліпеня 1974(1974-07-03), Масква) — савецкі вучоны ў галіне электратэхнікі і вылічальнай тэхнікі. Доктар тэхнічных навук (1939). Акадэмік АН СССР (1953) і АН УССР (1945). Герой Сацыялістычнай Працы (1956).

Біяграфія

Скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхнічнае вучылішча (1928). Працаваў ва Усесаюзным электратэхнічным інстытуце, у 1946—51 дырэктар Інстытута электратэхнікі АН УССР, у 1953—1973 дырэктар Інстытута дакладнай механікі і вылічальнай тэхнікі АН СССР, адначасова з 1952 — прафессар Маскоўскага фізіка-тэхнічнага інстытута.

Навуковая дзейнасць

Навуковыя працы па праблемах устойлівасці і аўтаматызацыі энергетычных сістэм, вылічальнай тэхніцы, тэорыі лічыльных прыстасаванняў. Пад яго кіраўніцтвам у 1950 створана першая ў СССР ЭВМ «МЭСМ», шэраг хуткадзейных ЭВМ.

Узнагароды

Ленінская прэмія (1966), Дзяржаўныя прэміі СССР (1950, 1969). Узнагароджаны 4 ордэнамі Леніна, ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі, 2 іншымі ордэнамі, а таксама медалямі.

Найбольш вядомыя працы

  • Устойчивость параллельной работы электрических систем, 2 изд., М. — Л., 1934 (у суаўт.)
  • Малая электронная счетная машина АН УССР. М., 1952 (у суаўт.)
  • Общее описание БЭСМ и методика выполнения операций. М., 1959 (у суаўт.)
  • Арифметическое устройство и устройство управления БЭСМ. М., 1960
  • Запоминающее устройство БЭСМ-2. М., 1962

Крыніцы

  1. а б Лебедев Сергей Алексеевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya