Сяргей Барысавіч Спяранскі
Сяргей Барысавіч Спяра́нскі[2] (руск.: Сергей Брисович Сперанский; 23 мая 1914 — 13 сакавіка 1983) — савецкі архітэктар і педагог, прафесар (1973). Народны архітэктар СССР (1971), правадзейны член Акадэміі мастацтваў СССР (1979). БіяграфіяС. Б. Спяранскі нарадзіўся ў Казані. Дзяцінства яго прайшло ў Свярдлоўску, дзе ён скончыў школу. У 1932 згодзе зрабіў спробу паступіць у Інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры (ІЖСА) ў Ленінградзе. Спачатку вучыўся на рабфаку інстытута і працаваў шафёрам на будаўніцтве Ленінградскага мясакамбіната. Пазней працягваў вучобу ў ІЖСА на архітэктурным факультэце, які скончыў у 1941 годзе. Вучань Н. А. Троцкага і І. І. Фаміна[3]. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны добраахвотнікам пайшоў на фронт. Быў двойчы паранены. Дэмабілізаваўся ў 1942 годзе. У 1944 годзе скончыў аспірантуру ў ІЖСА. У 1944 годзе з групай ленінградскіх архітэктараў быў камандзіраваны ў Мінск для ўдзелу ў аднаўленні разбураных падчас вайны гарадоў. З 1947 года выкладаў у ІЖСА і кіраваў майстэрняй архітэктурнага факультэта. Супрацоўнік майстэрні № 5 інстытута «Ленпраект» (1948), кіраўнік майстэрні № 6 інстытута «Ленпраект» (1956—1964), галоўны архітэктар і кіраўнік праектнай майстэрні № 2 Ленінградскага занальнага навукова-даследчага інстытута тыпавога і эксперыментальнага праектавання (1964—1983)[4]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia