Сяргей Віктаравіч Туранок
Сяргей Туранок (нар. 23 сакавіка 1986, Антосіна, Дзяржынскі раён) — беларускі футбаліст (брамнік) і трэнер. У цяперашні час працуе трэнерам брамнікаў у дубліруючым складзе клуба «Іслач». Клубная кар’ераПачынаў кар’еру ў дзяржынскай «Лівадыі», пазней далучыўся да мінскага «Тарпеда-СКА», дзе гуляў за дубль. Застаўся ў камандзе пасля таго, як яна ў 2005 годзе перайшла ў Другую лігу, і дапамог ёй выйграць турнір, але пасля гэтага сталічны клуб спыніў існаванне, і Туранок стаў іграком жлобінскага «Камунальніка». У 2007—2008 гуляў за дубль жодзінскага «Тарпеда», пасля далучыўся да першалігавага светлагорскага «Хіміка». Па выніках сезона 2010 быў прызнаны найлепшым брамнікам Першай лігі. У 2011 годзе стаў іграком «Гарадзеі», якая дэбютавала ў Першай лізе. У складзе «Гарадзеі» спачатку быў асноўным брамнікам, але пазней стаў радзей з’яўляцца на полі і ў 2014 годзе вярнуўся ў «Хімік». У пачатку 2015 года стаў іграком «Іслачы», якой у якасці асноўнага брамніка дапамог перамагчы ў Першай лізе. Пасля выхаду каманды ў Вышэйшую лігу застаўся ў якасці другога брамніка. 7 ліпеня 2016 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы ў стартавым складзе ў матчы супраць БАТЭ (1:3). Усяго ў сезоне 2016 згуляў у чатырох матчах Вышэйшай лігі. У студзені 2017 года падоўжыў кантракт з «Іслаччу»[3]. У сезоне 2017 стаў часцей з’яўляцца на полі, правёў 12 матчаў. У сезоне 2018 быў асноўным брамнікам, у чэрвені і ліпені не гуляў з-за траўмы, пазней вярнуўся ў стартавы склад. У снежні 2018 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Іслач»[4]. У студзені 2019 года пачаў трэніравацца з бабруйскай «Белшыны» і неўзабаве афіцыйна стаў іграком каманды[5]. У сезоне 2019 чаргаваўся на полі з Уладзімірам Пяцігорцам, па выніках чэмпіянату дапамог «Белшыне» вярнуцца ў Вышэйшую лігу. У лютым 2020 года падоўжыў кантракт з бабруйскім клубам[6]. Пачынаў сезон 2020 асноўным брамнікам, але з лета саступіў месца ў складзе Аляксею Харытановічу. У снежні 2020 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Белшыну»[7]. У красавіку 2021 года далучыўся да «Маладзечна», дзе гуляў да канца сезона[8]. У лютым 2022 года папоўніў склад дзяржынскага «Адзінства»[9]. Трэнерская кар’ераУ 2020 годзе, гуляючы ў «Белшыне», выступаў таксама ў якасці трэнера. З чэрвеня 2021 года пачаў правацаць з брамнікамі ў дзіцячай школе «Іслачы»[10]. У студзені 2022 года стаў трэнерам брамнікаў у дубліруючым складзе клуба[11]. У снежні 2022 года атрымаў ліцэнзію УЕФА для трэнераў брамнікаў катэгорыі B[12]. Дасягненні
Статыстыка выступленняў
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia