Сяргей Віталевіч Саладоўнікаў
Сяргей Саладоўнікаў (нар. 2 лістапада 1958, Іркуцк) — савецкі і беларускі футбаліст (нападнік) і трэнер. Кар’ера футбалістаПачынаючы з 1979 года выступаў за гродзенскі «Хімік» у Другой лізе чэмпіянату СССР. За дзесяць гадоў у складзе гродзенскага клуба стаў яго рэкардсменам па колькасці забітых мячоў. У 1990—1992 гадах гуляў за польскую «Ягелонію», якой дапамог выйсці ў Першую лігу. У 1992 годзе вярнуўся ў «Хімік» (у 1993 годзе змяніў назву на «Нёман»), дапамог клубу выйграць Кубак Беларусі ў 1993 годзе. У 1994 годзе «Нёман» развітаўся з большасцю вопытных ігракоў, у тым ліку і з Саладоўнікавым, які перайшоў у іншы гродзенскі клуб — «Кардан-Флаерс». Трэнерская кар’ераЯшчэ ў 1995 годзе стаў гуляючым трэнерам у «Кардан-Флаерс». У 1997 годзе вярнуўся ў «Нёман», спачатку як ігрок, але ўжо ў верасні 1997 годзе стаў галоўным трэнерам гродзенскага клуба. Узначальваў гродзенскую каманду да 2005 года (з невялікім перапынкам), прывёў яе да найбольшага дасягнення ў чэмпіянаце — срэбраных медалёў 2002 года. У 2006 годзе быў старшым трэнерам магілёўскага «Дняпра», пасля перайшоў на працу ў юнацкі футбол, узначальваў юнацкую зборную Беларусі сярод хлопцаў 1990 года нараджэння, пазней — 1994 года нараджэння. У 2010 годзе стаў трэнерам у мінскім «Дынама», у маі 2010 года на працягу двух матчаў выконваў абавязкі галоўнага трэнера мінчан. У жніўні 2011 года зноў узначаліў гродзенскі «Нёман». Пад кіраўніцтвам Саладоўнікава каманда стала атрымліваць прагрэс у чэмпіянаце: 5-е месца ў 2012 годзе і 4-е месца ў 2013 годзе. У снежні 2013 года з’явілася інфармацыя аб тым, што Саладоўнікаў можа ўзначаліць салігорскі «Шахцёр», але ён застаўся ў Гродна. У сезоне 2014 з-за фінансавых цяжкасцяў каманда адкацілася на восьмы радок. У сезоне 2015 каманду пакінула большасць ігракоў асновы, у пачатку чэмпіянату на полі з’яўлялася шмат нядаўніх дублёраў, з-за чаго «Нёман» апынуўся на апошнім радку. У сярэдзіне сезона склад гродзенцаў папоўніў шэраг вопытных выканаўцаў, «Нёман» ізноў скончыў сезон на восьмым месцы. Пачатак сезона 2016 атрымаўся няўдалым: нягледзячы на добрае фінансавае становішча і тое, што атрымалася захаваць большасць ігракоў, каманда не здолела атрымаць перамогу ў першых трох турах. Пасля паражэння ў чацвёртым туры ад брэсцкага «Дынама» Саладоўнікаў 25 красавіка 2016 года падаў у адстаўку з пасады галоўнага трэнера гродзенцаў[2]. У ліпені 2017 года было абвешчана аб тым, што Саладоўнікаў стане новым галоўным трэнерам «Ліды»[3]. У 2018 годзе разам з камандай заняў чацвёртае месца ў Першай лізе. У студзені 2019 года пакінуў лідскі клуб[4] і неўзабаве стаў дырэктарам гродзенскай СДЮШАР «Нёман»[5]. У студзені 2015 года атрымаў трэнерскую ліцэнзію катэгорыі PRO[6]. Палітычныя поглядыПадпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля здушэння народных пратэстаў у 2020 годзе[7][8]. ДасягненніЯк футбаліст
Як трэнер
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia