Сяргей Мікалаевіч Давыдоў
Сяргей Мікалаевіч Давыдоў (нар. 23 лістапада 1974, г. Крычаў, Магілёўская вобласць) — беларускі чыгуначнік, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання. БіяграфіяНарадзіўся 23 лістапада 1974 года ў г. Крычаве Магілёўскай вобласці[1]. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту па спецыяльнасці «Будаўніцтва дарог і транспартных аб’ектаў»; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае і мясцовае кіраванне»[1]. Прайшоў працоўны шлях ад манцёра пуці да начальніка Крычаўскай дыстанцыі пуці Магілёўскага аддзялення Беларускай чыгункі[1]. У 2024 годзе выбраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Крычаўскай акругі № 83. Член Пастаяннай камісіі па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі[1]. УзнагародыУзнагароджаны Ганаровай граматай Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта, галіновымі ўзнагародамі Беларускай чыгункі, нагруднымі знакамі «За добрасумленную працу на Беларускай чыгунцы» III ступені, «Выдатнік Беларускай чыгункі»[1]. УзнагародыЖанаты, мае дваіх дзяцей[1]. ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia