Сяргей Мікалаевіч Шаціла
Сяргей Мікалаевіч Шаці́ла (нар. 2 студзеня 1949, в. Саланіўка, Гараднянскі раён, Чарнігаўская вобласць, Украіна) — беларускі вучоны ў галіне аховы працы і тэхнікі бяспекі. Кандыдат тэхнічных навук (1983), дацэнт (1985). БіяграфіяУ 1976 годзе скончыў Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту па спецыяльнасці «Вагоннабудаванне і вагонная гаспадарка». У 1982 годзе абараніў дысертацыю ў Маскоўскім інстытуце інжынераў чыгуначнага транспарту па спецыяльнасці «Тэхніка бяспекі і пажарная бяспека». З 1976 года працуе ў Беларускім дзяржаўным універсітэце транспарту на кафедры «Ахова працы». У 1983 годзе прызначаны загадчыкам кафедры. Навуковая дзейнасцьАсноўныя навуковыя інтарэсы: ахова працы, пажарная бяспека, бяспека жыццядзейнасці, бяспека ў тэхнасферы. УзнагародыУ 2013 годзе ўзнагароджаны Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. КрыніцыСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia