Сяргей Міхайлавіч Бяспалы
Сяргей Міхайлавіч Бяспалы (нар. 1 красавіка 1962, Хойнікі, Гомельская вобласць) — беларускі журналіст, галоўны рэдактар газеты «Гомельская праўда», член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання (2012—2016). БіяграфіяНарадзіўся 1 красавіка 1962 года ў Хойніках. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Працаваў сталяром Хойніцкага дрэваапрацоўчага камбіната. Пасля працаваў карэспандэнтам, аглядальнікам, рэдактарам аддзела, першым намеснікам галоўнага рэдактара, з 2001 года — галоўным рэдактарам газеты «Гомельская праўда». З 19 кастрычніка 2012 года па 12 кастрычніка 2016 года з’яўляўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання. Уваходзіў у склад Камісіі Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі па інфармацыйнай палітыцы. На прэзідэнцкіх выбарах 2015 года з’яўляўся даверанай асобай Аляксандра Лукашэнкі[1]. Узнагароды
Крыніцы
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia