У час вучобы ў інстытуце працавала пазаштатным экскурсаводам Гродзенскага турыстычнага бюро, у асноўным на выязных экскурсіях. Геаграфія паездак — ад Рыгі і Таліна да Ужгарада і Львова, ад Гродна і Брэста да Масквы. Гэта праца навучыла мабільнасці і камунікабельнасці.
У 1977—1979 г. працавала настаўнікам, арганізатарам выхаваўчай работы ў школах Барысаўскага раёна Мінскай вобласці.
З 1979 года — у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы. У 1979—1982 гадах вучылася ў аспірантуры пры кафедры гісторыі БССР ГрДУ, у 1983 г. у БДУ абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Брэсцкая царкоўная унія 1596 года і барацьба народных мас Беларусі супраць нацыянальна-релігійнага гнёту (1596—1667 гг.)», кандыдат гістарычных навук (1984).
У 1993—1996 гадах праходзіла падрыхтоўку ў дактарантуры пры аддзеле гісторыі Беларусі 13-18 ст. Інстытута гісторыі НАНБ, у 2002 г. у ІГ НАНБ абараніла доктарскую дысертацыю «Уніяцкая царква ў этнакультурным развіцці Беларусі (1596—1839 гг.)».
Загадчык кафедры гісторыі Беларусі ГрДУ (2008—2013), прафесар. У розны час выкладала на гістарычным факультэце ГрДУ курсы гісторыі Беларусі (эпоха феадалізму), гісторыі беларускай дзяржаўнасці, крыніцазнаўства, архівазнаўства, гісторыі культуры Беларусі, «Сучасныя тэндэнцыі і навацыі вывучэння айчыннай і сусветнай гісторыі» і спецкурсы «Гісторыя культуры Гродзеншчыны (эпоха феадалізму)», «Праблемы гісторыі ўніяцкай царквы Беларусі», «Уніяцкая царква ў культурна-гістарычным развіцці Беларусі (1596—1839 гг.)», «Гістарыяграфія Брэсцкай царкоўнай уніі», «Брэсцкая царкоўная унія 1596 года ў гісторыі Усходняй Еўропы (канец XVI—XIX ст.)» «Канфесійная гісторыя Беларусі». На факультэце дызайну і мастацтваў выкладала курсы мастацкай культуры Беларусі, мастацкай спадчыны Беларусі[2]. «Фальклор і этнаграфія беларусаў», «Методыка і тэхніка навуковага даследавання». Для замежных студэнтаў і магістрантаў выкладала (на англійскай мове) дысцыпліны «Адаптацыя да навучання ва ўніверсітэце», «Краіназнаўства», «Методыка і тэхніка навуковага даследавання», «Ахова гісторыка-культурнай спадчыны ў краінах Блізкага і Далёкага Усходу». Вяла курсы падрыхтоўкі абітурыентаў да цэнтралізаванага тэсціравання.
Кіравала студэнцкім навукова-даследчым гісторыка-краязнаўчым гуртком (1990—1993, 1997—2006 г.). Заахвочвала студэнтаў да навуковай творчасці. Прышчэплівала моладзі любоў да Беларусі і свайго краю, павагу да роднай мовы, цікавасць да нацыянальнай гісторыі і культуры, адказнасць за лёс краіны. Падрыхтавала 12 магістраў і 1 кандыдата гістарычных навук. За ўклад у развіццё здольнасцяў таленавітай моладзі атрымала прэмію Спецыяльнага фонда Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных вучняў і студэнтаў (2006 г.). Узнагароджана медалю «За заслугі перад Гродзенскім дзяржаўным універсітэтам імя Янкі Купалы» (2010 г.).
У 2014—2015 гадах навучалася ў Вільнюскім універсітэце (Lituanistinės studijos)[1]. У снежні 2023 года стала вядома, што Святлана Марозава больш не працуе ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце Янкі Купалы, прычына звальнення або непрацягу кантракту не невядома[3].
Кірункі навукай дзейнасці: канфесійная гісторыя Беларусі другой паловы XVI — першай паловы ХІХ ст., гісторыя уніяцкай царквы на Беларусі, гісторыя Гродзеншчыны.
Аўтар прыкладна 400 навуковых публікацый, у тым ліку пяці кніг па гісторыі ўніяцкай царквы: манаграфій «Уніяцкая царква ў этнакультурным развіцці Беларусі (1596—1839 гг.)»[4] (Гродна, 2001), «Супраціў дэўнізацыі ў Беларусі (1780—1839 гады)»[5] (Гродна, 2014), «Культурная спадчына Уніяцкай Царквы Беларусі (1596—1839 г.)» (Гродна, 2023; у суаўтарстве), вучэбных дапаможнікаў «Уніяцкая царква ў культурна-гістарычным развіцці Беларусі (1596—1839)»[6] (Гродна, 1996), «Берасцейская царкоўная унія 1596 г. у беларускай гістарыяграфіі»[7] (Гродна, 2002); артыкулаў у навуковых часопісах і зборніках, матэрыялах навуковых канферэнцый, у энцыклапедыях: «Энцыклапедыя гісторыі Беларусі», «Вялікае княства Літоўскае», «Рэлігія і царква на Беларусі». Шматлікія з гэтых артыкулаў апублікаваныя за мяжой: у Польшчы, Украіне, Літве, Расіі, а таксама ў Швейцарыі. Навуковыя работы грунтаваны на матэрыяле буйнейшых архіваў і бібліятэк Беларусі, Літвы, Украіны, Польшчы, Расіі.
Апрабіравала вынікі сваіх даследаванняў на чатырох сотнях навуковых канферэнцый. Навуковая кіраўніца навукова-педагагічнай школы даследавання канфесійнай гісторыі Беларусі ў ГрДУ імя Янкі Купалы[8] (гл: № 15). Ініцыявала і падрыхтавала правядзенне на базе ГрДУ імя Я. Купалы міжнародных навуковых канферэнцый “Леў Сапега і яго час”[9], “Вялікае княства Літоўскае і яго суседзі ў XIV–XV ст.: саперніцтва, супрацоўніцтва, урокі” (прысвечана 600-годдзю Грунвальдскай бітвы”)[10], “Хрысціянства ў гістарычным лёсе беларускага народа”[11][12].
Удзельнік навуковага семінара “Актуальныя праблемы гістарычнай навукі” для правядзення экспертыз дысертацый, выступала ў якасці эксперта. Была членам Савета па абароне дысертацый К0214.03 ГрДУ імя Янкі Купалы. Член рэдакцыйнай калегій навуковых часопісаў: “Беларускі гістарычны часопіс” і “Веснік Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы”, серыя 1 Гісторыя і археалогія. Філасофія. Паліталогія[13].
З пачатку 1990-х г. удзельнічала ў падрыхтоўцы запатрабаванай суверэннай Беларуссю вучэбнай літаратуры па айчыннай гісторыі. У складзе розных аўтарскіх калектываў падрыхтавала каля 30 вучэбных дапаможнікаў па гісторыі Беларусі для ВНУ і школ, у тым ліку з грыфам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Сярод іх вучэбны дапаможнік для 8-га класа устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання (2018, у суаўтарстве)[14].
Сям’я
Дзед Сымон Лукошка — удзельнік Першай сусветнай вайны, зведаў нямецкі палон, у Другую сусветную вайну дапамагаў партызанам. Бабка Анастасія Лукошка — падпольшчыца, партызанская сувязная ў Другую сусветную вайну, выдадзена здраднікам, схоплена, катавана і зажыва спалена фашыстамі перад адступленнем разам з іншымі вязнямі Вілейскай турмы. Пасмяротна (1968) узнагароджана медалём «За адвагу»[15].
Бацькі з сялян. Бацька Валянцін Іванавіч Марозаў — кандыдат філалагічных навук, дацэнт, даследчык мовы твораў Францішка Багушэвіча[16]. Маці Галіна Сямёнаўна Марозава — школьная настаўніца.
Сыны Яўген Марозаў (нар. 1979) і Сяргей Марозаў (нар. 1985) — гісторык, кандыдат гістарычных навук.
Узнагароды
Медаль «За заслугі перад Гродзенскім дзяржаўным універсітэтам імя Янкі Купалы універсітэтам» (2010)
Марозава С. В. Людзі навукі Гродзеншчыны: Сяргей Аркадзьевіч Піваварчык / С. В. Марозава, Н. А. Івашчанка. А. Д. Гаршкоў; адк. рэд. С. В. Марозава. — Гродна: ЮрСаПрынт, 2022. — 69 с.
Марозава, С. В. Уніяцкая царква ў этнакультурным развіцці Беларусі (1596—1839 гады): аўтарэферат дысертацыі на спашуканне вучонай ступені доктара гістарычных навук. Мінск: Інстытут гісторыі НАН Беларусі, 2002. — 46 с.
Дзейнасць Уніяцкай Царквы па кансалідацыі беларускага народу. — Берасьце-Горадня, 2001. — 24 с.
Сосна У. А., Марозава С. В., Паноў С. В. Гісторыя Беларусі (XIX ст. — 1917 г.); пад рэд. М. С. Сташкевіча: вучэбны дапаможнік для 8-х класаў. — Мінск: Выдавецкі цэнтр БДУ, 2005. — 168 с.
Основы идеологии белорусского государства: учебное пособие (для слушателей системы повышения квалификации руководящих кадров, преподавателей и специалистов системы образования) / Г. А. Василевич, Я. С. Яскевич, А. Д. Гусев и др. — Минск: РИВШ, 2004. — 477 с.
Гісторыя Беларусі ў кантэксце еўрапейскай цывілізацыі / У. А. Сосна, У. Я. Казлякоў, І. П. Крэнь і інш.; 2-е выданне, папраўленае і пашыранае — Минск: РИВШ, 2005. — 334 с.
Гісторыя Беларусі ў кантэксце еўрапейскай цывілізацыі / У. Р. Казлякоў, С. В. Марозава, У. А. Сосна і інш. — Мінск: ТАА «ЦІПР», 2003. — 348 с.
История Беларуси: Полный курс: пособие для старшеклассников и поступающих в ВУЗы / Ю. Л. Казаков, П. О. Лойко, С. Н. Ходин и др. — Минск: ООО «Юнипресс», 2003. — 416 с.
Гісторыя Беларусі XVI—XVIII стст. Хрэстаматыя, 7 клас: Дапаможнік для настаўнікаў / А. Л. Абэцэдарская, Ю. М. Бохан, У. П. Емельянчык і інш. — Мінск: Народная асвета, 2002. — 123 с.
Гісторыя Беларусі: з 1795 г. да вясны 1917 г.: вучэбны дапаможнік (для студэнтаў гістарычных факультэтаў ВНУ) / І. І. Коўкель, І. І. Крэнь, Л. У. Бярэйшык і інш. — Мінск: «Аверсэв», 2001. — 400 с.
Гісторыя Беларусі: У 2 ч. Ч.1. Са старажытных часоў да канца XVIII ст.: Курс лекцый / І. П. Крэнь, І. І. Коўкель, С. В. Марозава, С. Я. Сяльверстава, І. А. Фёдараў. — Мінск: РІВШ БДУ, 2000. — 656 с.
Гісторыя Беларусі: вучэбны дапаможнік: для ліцэяў, гімназій і школ з паглыбленым вывучэннем гуманітарных дысцыплін / А. Л. Абецэдарская і інш. — Мінск: НКФ «Экаперспектыва», 1996. — 496 с.
Удзел у калектыўных працах
Marozawa, S. A jednak żyje! − zamiast przedmowy // Osadczy W., Jędrzejewska B. Dzieje i martyrologium Unii Św. na Litwie: W świetle żywotu i pamiętników ks. Grzegorza Micewicza, kapłana obrządku unickiego. — Warszawa — Radzymin: Wydawnictwo von Borowiecky, 2022. — S. 19-42.
Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі (канец XVIII пачатак XX ст.): манаграфія / В. В. Яноўская, Н. В. Анофранка, С. М. Васовіч і др.; навуковы рэдактар В. В. Яноўская; Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Ӏнстытут гісторыі. — Мінск: Беларуская навука, 2015. — 494 с.
Гродназнаўства: дапаможнік / А. П. Госцеў [і інш.]; пад агул. рэд. В. В. Шведа і В. Р. Карнелюка. — Гродна: ГрДУ, 2009.
Гродназнаўства: дапаможнік (другое выданне) / А. П. Госцеў [і інш.]; пад агул. рэд. В. В. Шведа і В. Р. Карнелюка. — Гродна: ГрДУ, 2010.
Сонца тваё не закоціцца, і месяц твой не схаваецца: зборнік артыкулаў па беларусістыцы й багаслоўі ў гонар 80-годзьдзя айца Аляксандра Надсана / Пад рэд. І. Дубянецкай, А.Макміліна, Г. Сагановіча / Згуртаваньне беларусаў Вялікай Брытаніі, School of Slavonic and East European Studies University College London. — Менск: Тэхналогія, 2010.
250 асоб з Беларусі ў дыялогах культур. 250 people from Belarus in the dialoque of cultures / Адказны за выпуск А. М. Сасім; рэдактары: Т. Л. Пісарэнка, Л. У. Языковіч. — Мінск: УП «Экоперспектива», 2008. — 416 с.
Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т.5. — Мн.: БелЭн, 1999. — С. 79.
Марозава Святлана Валянцінаўна // Прафесары Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. 1940—2010: біябібліяграфічны слоўнік / С. А. Габрусевіч, Я. А. Роўба. — Мінск: Друкарня Макарава і К, 2013. — С. 118—121.
Марозава Святлана Валянцінаўна // Прафесары Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. 1940—2010: біябібліяграфічны слоўнік / рэдкал.: Я. А. Роўба (адк.рэд.) [і інш.]. — Баранавічы: Ф-л № 1 ААТ «Чырвоная зорка», 2010. — С. 61-63.
Морозова Светлана Валентиновна // Корзенко Г. В. Историки Беларуси в начале XXI столетия: библиографический справочник. — Минск: Белорусская наука, 2007. — С. 262—263.
Марозава (Палуцкая) Святлана Валянцінаўна // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 2 т. Т. 2. — Мінск: БелЭн, 2006. — С. 272.
«Выхоўвайце ў сабе адказнасць ва ўсім» // Университет и его педагоги. — Гродно: ГрГУ, 2006. — С. 200—207.
Спіс навуковых публікацый доктара гістарычных навук Святланы Марозавай (Палуцкай) // Гістарычны альманах. — 2004. — № 10. — С. 238—250.
Марозава Святлана Валянцінаўна // Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы: Бібліяграфічны даведнік / Пад. рэд. В. М. Чарапіцы. — Гродна: ГрДУ, 1999. — С 323—324.
Марозава (Палуцкая) Святлана Валянцінаўна // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 5 / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал.рэд.) і інш. — Мінск: Бел Эн, 1999. — С. 79.