Сяргей Пятровіч Гурулёў
Сярге́й Пятровіч Гурулёў (21 лютага 1953, Чыцінская вобласць, РСФСР) — беларускі ваенны, генерал-лейтэнант, былы начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл — першы намеснік міністра абароны Рэспублікі Беларусь[1]. БіяграфіяСкончыў у 1974 годзе Благавешчанскае вышэйшае танкавае каманднае вучылішча. Служыў камандзірам вучэбнага танкавага ўзводу, роты, начальнікам штаба — намеснікам камандзіра танкавага батальёна ў Забайкальскай ваеннай акрузе. Пасля ў Групе савецкіх войскаў у ГДР. У 1986 скончыў з адзнакай Ваенную акадэмію бранетанкавых войскаў. Далей служыў на Беларусі. Камандзір танкавага палка, мотастралковай дывізіі, асобнай механізаванай брыгады. У 1997 паступіў у Ваенную акадэмію Генеральнага штаба Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі, якую скончыў з адзнакай і залатым медалём. З ліпеня 2000 — камандзір 28-га армейскага корпуса, з лютага 2001 — начальнік Галоўнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь — першы намеснік міністра абароны. 4 снежня 2009 года прызначаны старшынёй Ваенна-прамысловага камітэта[2]. 16 кастрычніка 2015 года пастановай Савета Міністраў № 870 у складзе Урада склаў свае паўнамоцтвы перад нававыбраным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь[3], а 17 снежня 2015 года ўказам Прэзідэнта № 500 зноў зацверджаны на пасадзе старшыні камітэта[4]. Вызвалены ад пасады старшыні Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта 20 чэрвеня 2017 года[5]. Узнагароды
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia