Аляксандр Рыгоравіч Вальфовіч

Аляксандр Рыгоравіч Вальфовіч
Аляксандр Вальфовіч.
Аляксандр Вальфовіч.
Сцяг Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь
з 26 студзеня 2021
Прэзідэнт Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка
Кіраўнік урада Раман Галоўчанка
Папярэднік Валерый Вакульчык
Сцяг Начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь Сцяг
20 студзеня 2020 — 26 студзеня 2021
Прэзідэнт Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка
Кіраўнік урада Сяргей Румас
Папярэднік Алег Белаконеў
Пераемнік Віктар Гулевіч

Нараджэнне 28 чэрвеня 1967(1967-06-28) (57 гадоў)
Адукацыя
Ваенная служба
Прыналежнасць  Беларусь
Званне
Генерал-лейтэнант
Генерал-лейтэнант
Камандаваў
Узнагароды
юбілейны медаль «70 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў» юбілейны медаль «65 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў» юбілейны медаль «60 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў» юбілейны медаль «60 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «65 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «70 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «75 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў» юбілейны медаль «70 гадоў Узброеных Сіл СССР» медаль «За бездакорную службу» III ступені ордэн «За службу Радзіме» III ступені ордэн «За службу Радзіме» медаль «За бездакорную службу» I ступені медаль «За бездакорную службу» II ступені юбілейны медаль «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь» юбілейны медаль «100 год Узброеным Сілам Рэспублікі Беларусь» юбілейны медаль «90 год Пракуратуры Рэспублікі Беларусь» юбілейны медаль «80 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь» юбілейны медаль «20 год вываду савецкіх войскаў з Афганістана»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аляксандр Рыгоравіч Вальфовіч (нар. 28 чэрвеня 1967, Казань, РСФСР) — беларускі ваенны дзеяч. Генерал-лейтэнант (2021).

Біяграфія

Нарадзіўся 28 чэрвеня 1967 года ў Казані ў сям’і вайскоўца. Школу скончыў у Барысаве, дзе служыў яго бацька. Скончыў Маскоўскае вышэйшае агульнавайсковае вучылішча, у 1998 годзе — Ваенную акадэмію Беларусі, у 2008 годзе — Ваенную акадэмію Генштаба Расіі.

Служыў у Барысаве ў 72-м гвардзейскім вучэбным цэнтры. У 2003 годзе служыў камандзірам 361-й базы аховы і абслугоўвання Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь[1]. У 2005—2006 служыў у Генштабе ў Мінску.

У 2008—2010 — камандзір 120-й гвардзейскай механізаванай брыгады, у 2010—2012 — намеснік камандзіра войскамі Заходняга аператыўнага камандавання, у 2012—2015 — начальнік штаба, першы намесніка камандзіра войскамі Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання, у 2015—2018 — камандзір войск Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання. У 2018—2020 гадах — першы намеснік начальніка Генштаба.

20 студзеня 2020 года прызначаны начальнікам Генеральнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь[2].

26 студзеня 2021 года прызначаны дзяржаўным сакратаром Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь[3].

24 лютага 2022 года быў унесены ў спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША[4]. 25 лютага ўключаны ў спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС за расійскую агрэсію супраць Украіны[5]. У тым жа годзе ён трапіў у чорныя спісы Аўстраліі, Вялікабрытаніі, Канады, Новай Зеландыі, Швейцарыі, Японіі і Украіны[6].

Сям’я

Узнагароды

Крыніцы

  1. а б Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 8 верасня 2003 года № 386 «Аб узнагароджанні групы ваеннаслужачых, асоб начальніцкага складу органаў унутраных спраў і прыраўнаваных да іх асоб медалём „За бездакорную службу“ I, II, III ступені»
  2. Прыняцце кадравых рашэнняў
  3. Дзяржсакратар Савета бяспекі, галоўны кантралёр, губернатар і гендырэктар СТБ — Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні
  4. U.S. Treasury Targets Belarusian Support for Russian Invasion of Ukraine (англ.). Міністэрства фінансаў ЗША (24 лютага 2022). Праверана 25 лютага 2022.
  5. «Садзейнічалі расейскай агрэсіі». Пад санкцыі Эўразьвязу трапілі 20 беларускіх чыноўнікаў і вайскоўцаў(недаступная спасылка). Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода (26 лютага 2022). Архівавана з першакрыніцы 26 лютага 2022. Праверана 26 лютага 2022.
  6. ВОЛЬФОВИЧ Олександр Григорович(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 9 красавіка 2023. Праверана 9 красавіка 2023.
  7. Брат Вальфовіча стаў вайсковым камісарам Мінскай вобласці . Наша Ніва (26 красавіка 2025). Праверана 27 красавіка 2025.
  8. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 8 верасня 2010 года № 474 «Аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь».
  9. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 8 мая 2016 года № 168 «Аб узнагароджанні».

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya