Сяргей Трафімавіч Асапрылка

Сяргей Трафімавіч Асапрылка
Дата нараджэння 9 чэрвеня 1958(1958-06-09) (67 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Жанр станковы жывапіс і партрэт
Вучоба
Уплыў Пётр Серапіёнавіч Крохалеў і Май Вольфавіч Данцыг
Член у

Сяргей Трафімавіч Асапрылка (нар. 9 чэрвеня 1958, г. п. Наваельня, Гродзенская вобласць) — беларускі мастак.

Біяграфія

Нарадзіўся 9 чэрвеня 1958 года ў гарадскім пасёлку Наваельня Гродзенскай вобласці. Скончыў у 1977 годзе Мінскае мастацкае вучылішча, у 1983 годзе — Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Вучыўся ў П. Крохалева і М. Данцыга. Удзельнік мастацкіх выставак з 1980 года[1].

Член Беларускага саюза мастакоў з 1996 года. 3 1997 года — старшыня праўлення Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага саюза мастакоў[1].

Жыве ў г. Гродна[1].

Творчасць

Працуе ў станковым жывапісе ў жанрах кампазіцыйнай карціны і партрэта. Асноўныя творы: кампазіцыі «Нашэсце», «Прадчуванне», «Веласіпедысты», «Аднойчы», «Рух», палотны серый «Санаты», «Без назваў», «Мінімалізмы». Творы знаходзяцца ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, Муніцыпальным музеі горада Сабадэль (Іспанія)[1].

Крыніцы

  1. а б в г Асапрылка Сяргей Трафімавіч // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya