Сяргей Уладзіміравіч Чэрачань
Сяргей Уладзіміравіч Чэрачань (нар. 8 мая 1985, Крычаў, Магілёўская вобласць, БССР, СССР) — беларускі палітык, старшыня партыі Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада з 2018 года[1]. БіяграфіяНарадзіўся 8 мая 1985 года ў горадзе Крычаў Магілёўскай вобласці БССР. Вырас і вучыўся ў Магілёве, скончыў Магілёўскі дзяржаўны абласны ліцэй № 3. Навучаўся ў Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі па спецыяльнасці «Шматканальныя сістэмы тэлекамунікацый». У 2004—2005 гадах быў старшынёй маладзёжнага грамадзянскага аб’яднання «Развіццё». Дырэктар таварыства з абмежаванай адказнасцю «Інфармацыйны Спектр». Генеральны дырэктар групы кампаній DIIN. У 2016 годзе быў кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, але не быў абраны. З 2017 года старшыня Савета Беларускага рэспубліканскага грамадзянскага аб’яднання «Дыпламатыя». Прэзідэнцкая кампанія 202012 студзеня 2020 года на пасяджэнні Цэнтральнай Рады БСДГ было прынята рашэнне пра вылучэнне кандыдата ў прэзідэнты. Ім стаў старшыня партыі Сяргей Чэрачань[2]. КрытыкаСустаршыня партыі БХД Віталь Рымашэўскі раскрытыкаваў абранне новага кіраўніцтва БСДГ. Былы член Камуністычнай партыі Беларусі Чэрачань, на думку Рымашэўскага, — гэта шлях да ліквідацыі партыі. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia