Сяргей Якаўлевіч Кілін

Сяргей Якаўлевіч Кілін
Дата нараджэння 18 мая 1952(1952-05-18) (73 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці фізік
Навуковая сфера фізіка, квантавая оптыка, квантавая інфарматыка
Месца працы Інстытут фізікі імя Б. І. Сцяпанава НАН Беларусі
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук
Навуковае званне прафесар, акадэмік НАНБ
Альма-матар БДУ
Навуковы кіраўнік Барыс Іванавіч Сцяпанаў
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь
Узнагароды
ордэн Дружбы медаль Францыска Скарыны
Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь

Сяргей Якаўлевіч Кілін (нар. 18 мая 1952, Гомель) — беларускі вучоны ў галіне квантавай оптыкі і квантавай інфарматыкі. Доктар фізіка-матэматычных навук (1992), прафесар (2006), акадэмік НАН Беларусі (2014, квантавая інфарматыка; чл.-кар. з 2009). Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамолу (1982), Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (2002). Замежны член Расійскай акадэміі навук (2019).[1]

Біяграфія

Скончыў Беларускі дзяржаўны універсітэт (1974). З 1974 — У Інстытуце фізікі АН БССР, з 1994 — загадчык лабараторыі. Адначасова з 1992 — прафесар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 2008 — намеснік акадэміка-сакратара Аддзялення фізікі, матэматыкі і інфарматыкі НАН Беларусі, з 2012 — галоўны вучоны сакратар НАН Беларусі, з 2014[2] да 2022 года[3] — Намеснік Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі. Адначасова ў 2005—2011 — старшыня Беларускага фізічнага таварыства.

Навуковая дзейнасць

Навуковыя працы па квантавай оптыцы і квантавай інфарматыцы. Распрацаваў тэорыю квантавых флуктуацый пры нелінейна-аптычных узаемадзеяннях і на яе аснове прадказаў і растлумачыў шэраг эфектаў і з’яў, якія назіраліся пры выпусканні фатонаў адзінкавымі атамамі і малекуламі ў розных асяроддзях: эфект групоўкі і антыгрупоўкі разначастотных фатонаў, «замарожванне» спарадычнага распаду ў фатонных крышталях, генерацыю сціснутых і іншых некласічных станаў у шматфатонных працэсах, ўзнікненне салітонападобных імпульсаў ў вымушаным камбінацыйным рассеянні, квантавую няўстойлівасць дыпольнага моманту атамаў, падаўленне квантавага дынамічнага тунэлявання лазерным выпраменьваннем, аднаатамную аптычную бістабільнасць у мікрарэзанатарах. Распрацаваў новыя метады і сістэмы для квантавых інфармацыйных тэхналогій. Прапанаваў новыя схемы і пратаколы квантавай крыптаграфіі і квантавай тэлепартацыі, даказаў перавага кюбітавага кадавання ў параўнанні з іншымі базісамі, абгрунтаваў новую меру пераблытанасці шматкюбітных сістэм, прапанаваў рашэнне праблемы дэкагерэнтнасці, якая прадстаўляе адну з асноўных перашкод на шляху стварэння квантавых працэсараў. Абгрунтаваў магчымасць стварэння квантавага камп’ютара і іншых квантава-інфармацыйных прыладаў (квантавага паўторніка, квантавай памяці) на аснове адзіночных цэнтраў «азот-вакансія» (NV-цэнтраў) у алмазе. Пад яго кіраўніцтвам створана першая ў СНД валаконна-аптычная сістэма квантавай крыптаграфіі, якая ажыццяўляе квантавы размеркаванне ключа на адлегласць да дзесяці кіламетраў на аснове генерацыі, квантавага кадавання ў часовыя інтэрвалы, перасылкі і рэгістрацыі квантавых бітаў ў выглядзе аднафатонных імпульсаў.

Аўтар больш за 460 навуковых прац, у тым ліку 4 манаграфій.

Асноўныя працы

  • Квантовая оптика. Поля и их детектирование. Минск, 1990.
  • Квантовая информация // УФН. 1999. Т. 169, № 5.
  • Quanta and information // Progress in Optics. 2001. Vol. 42.
  • Quantum Communication and Security. Gdansk, 2006.
  • Квантовая криптография: идеи и практика. Минск, 2007.

Узнагароды і прэміі

Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі (1982) за цыкл артыкулаў «Квантавая тэорыя рэзананснага рассейвання лазернага выпраменьвання». Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (2002, у аўтарскім калектыве) — за цыкл прац «Квантавая электрадынаміка і кагерэнтныя ядзерныя працэсы ў асяроддзі: квантавая і ядзерная оптыка».

Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны (2014)[4].

Зноскі

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya