Сяржук Сыс
Сяржук Сыс (нар. 1962, в. Пракісель, Гомельская вобласць) — беларускі паэт, публіцыст, журналіст, перакладчык, праваабаронца. БіяграфіяСкончыў філалагічны факультэт Гомельскага ўніверсітэта. Выкладаў беларускую мову і літаратуру. Працаваў журналістам і ў рэкламных кампаніях. З 2007 года далучыўся да дзейнасці Праваабарончага цэнтра “Вясна”. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў, Беларускай асацыяцыі журналістаў і Беларускага ПЭНа. Быў сябрам Таварыства маладых літаратараў «Тутэйшыя».[2] Жыў і Мінску. Пакінуў Беларусь з прычыны крымінальнага пераследу за праваабарончую дзейнасць.[2] ТворчасцьУ цэнтральным друку дэбютаваў у 1986 годзе паэтычнай падборкай у часопісе “Маладосць”. Аўтар кніг вершаў “За трапяткім матыльком кахання” (2000), «Стрэмка» (2011)[3], «Павук» (2014) і «DOM» (2024)[2]. Вершы друкаваліся ў літаратурных выданнях Беларусі, альманаху «Тутэйшыя», «ЛіМ», «Маладосць», «Полымя», «Беларусь» і інш. Творы перакладаліся на дзясяткі еўрапейскіх моў.[2] Лаўрэат прэміі “Залаты апостраф” (2008), пераможца Мінскага фестывалю аднаго верша (2009).[2] Прызнанне
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia