Сяроўка (Бранская вобласць)
Сяроўка (руск.: Серовка) — сяло ў Злынкаўскім раёне Бранскай вобласці, у складзе Спірыдонавабудскага сельскага паселішча. Размешчана за 9 км на поўдзень ад сяла Спірыдонава Буда. Насельніцтва — 24 чалавека (2010). У сяле захаваўся мураваны храм Міхаіла Архангела (пабудаваны ў 1801 годзе, цяпер не дзейнічае). ГісторыяЗгадваецца з XVIII стагоддзя; пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе ў складзе Расійскай імперыі. Уваходзіла ў склад Магілёўскай (з 1919 — Гомельскай) губерні, у тым ліку з 1861 года — у складзе Стараюркавіцкай воласці Гомельскага павета. Да пачатку XX стагоддзя былі развіты кравецкае і шавецкае рамёствы; з 1871 дзейнічала прыватная алейня. 10 кастрычніка 1904 у сяле быў урачыста асвячоны новы будынак народнага вучылішча[1]. З 1923 года ў Чуравіцкай воласці Навазыбкаўскага павета. У паведамлянні, якое датуецца вераснем 1926 года, згадваецца, што «выслухаўшы даклад т. Лапіцкага і чытанне беларускай літаратуры, актыў вёскі Сяроўка [далей пералік асобаў] пацвярджае, што жыхары нашай вёскі размаўляюць на беларускай мове, падобнай да той, на якой напісаны прачытаны нам верш і артыкулы, і што навучанне нашых дзяцей на роднай мове павінна быць нашмат лягчэйшым. Таму актыў лічыць патрэбным ажыццявіць перавод школы, пачынаючы з першага класа, на беларускую мову». Акрамя таго, вяскоўцы прасілі адчыніць хату-чытальню, якая б дзейнічала на беларускай мове і была б забяспечана беларускімі літаратурай і газетамі, а таксама прыслаць ізбача (г. зн. супрацоўніка хаты-чытальні), які добра валодаў бы беларускай мовай[2]. У 1929—1932 у Чуравіцкім раёне, у 1932—1939 і 1959—1988 — у Навазыбкаўскім; у 1939—1959 і з 1988 года па цяперашні час — у Злынкаўскім раёне. З 1919 да 1930-х гг. з’яўлялася цэнтрам Сяроўскага сельсавета, затым да 2005 года ўваходзіла ў Кажаноўскі сельсавет (у 1954—1959 часова ў Пятрацінскім сельсавеце).
ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia