Сярэдзіна

Вёска
Сярэдзіна
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Водныя аб’екты
Сярэдзіна на карце Беларусі ±
Сярэдзіна (Беларусь)
Сярэдзіна
Сярэдзіна (Мінская вобласць)
Сярэдзіна

Сярэ́дзіна, часам Серадзіно́[1], або Серадзі́на[2] — былая вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці, на рацэ Шаць. Уваходзіла ў склад Шацкага сельсавета.

Гісторыя

У пачатку XVIII стагоддзя вёска Сярэдзіна была ў заставе ў Янішэўскага[3]. Уваходзіла ў склад Менскага павета Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. У сярэдзіне XVIII стагоддзя належала да дамена Шацк, уласнасць Антонія Аскеркі, старасты мазырскага[4]. У 1789 годзе Антоній Аскерка перадаў у права заставы 2 валокі зямлі ў вёсцы Сярэдзіна, разам з вяскоўцамі Амялянам і Васілём Сарна і іх радзінамі, Феліцыяну і Катарыне з Іздэбскіх Падвысоцкім за 1500 дукатаў[3].

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні.

У час сялянскай рэформы 1861 года ў вёсцы Сярэдзіна было 6 гаспадарак, агулам 197 моргаў[3]. Пасля 1861 года ў Шацкай воласці Ігуменскага павета. Краязнавец Аляксандр Ельскі адзначаў у канцы XIX стагоддзя, што блізкасць жыдоўскага мястэчка Шацк ёсць прычынай п’янства люду[3].

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.

24 лістапада 1966 года далучана да вёскі Шацк[2], цяпер вуліца Сярэдзіна ў Шацку.

Насельніцтва

  • 1908 год — 41 двор, 282 жыхары[5]
  • 1917 год — 48 двароў, 273 жыхары, усе беларусы[6]

Крыніцы

  1. Рапановіч, Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Мінскай вобласці / Рэд. П. П. Шуба. — Мінск: Навука і тэхніка, 1981. — 360 с.
  2. а б Памяць 2003, с. 26.
  3. а б в г SgKP 1889, s. 588.
  4. SgKP 1890, s. 755.
  5. Ярмоловичъ В. 1909, с. 182.
  6. Список населенных мест Б.С.С.Р. (б. Минской губернии) 1924, с. 126.

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya