Шацкі сельсавет
Ша́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Шацк. ГісторыяУтвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Шацкага раёна Менскай акругі Беларускай ССР. Цэнтр — мястэчка Шацк. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Пухавіцкага раёна Менскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Пухавіцкім раёне БССР. З 12 лютага 1935 года ў складзе Рудзенскага раёна, з 6 ліпеня 1935 года — Смілавіцкага раёна, з 11 лютага 1938 года — Рудзенскага раёна. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Рудзенскім раёне Менскай вобласці. У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. У 1943 годзе была спалена вёска Падказелле, пасля вайна не адноўлена. 16 ліпеня 1954 года ў склад сельсавета з Хатлянскага сельсавета Уздзенскага раёна перададзены вёскі Гута і Завішына[1]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Уздзенскага раёна. 1 красавіка 1960 года сельсавет перададзены ў склад Пухавіцкага раёна за выключэннем 24 населеных пунктаў (Астравок, Бярозава Пасека, Вараноўка, Весялоўка, Вішнёўка, Вялікая Каменка, Вялікая Малінаўка, Грабнікі, Гута, Завішына, Зялёная Дуброва, Камінтэрн, Малая Каменка, Малінаўка, Новы Шлях, Пабеда, Падградка, Падрэчка, Пілічы, Рабінаўка, Таўкачэвічы I, Таўкачэвічы II, Чырвоная Ніва і Чырвоны Клін), якія засталіся ў складзе Узденскага раёна і былі ўключаны ў Хатлянскі сельсавет, у склад сельсавета са Слабадскога сельсавета перададзены 10 населеных пунктаў (Варонічы, Вяркалы, Задашчэнне, Закрыніцы, Зарэчча, Каліны, Лука I, Лука II, Пратасаўшчына і Смолзавод)[2]. 5 мая 1962 года ў склад Слабадскога сельсавета вернуты 3 населеныя пункты (Варонічы, Вяркалы і Пратасаўшчына)[3]. 24 лістапада 1966 года былі скасаваны вёскі Міхалевічы, Стары Шацк і Сярэдзіна, далучаныя да Шацка[4]. У 1968 годзе скасаваны пасёлак Лука[5], 15 чэрвеня 1972 года — пасёлак Сціпірка[6], у 1978 годзе — пасёлак Абдзелкі[7]. 28 мая 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Вецярэвіцкага сельсавета (31 населены пункт: Антанова, Борцы, Бярэзнікі, Вецярэвічы, Вецярэвічы 2, Выемка, Вяркалы, Грыбное, Дубавое, Ельнікі, Завод, Ільінка, Карнічае, Кашалі, Ладымер, Лучкі, Медзенае, Міжылішча, Мірная, Міхалова, Пагарэлец, Паднямонец, Парэчча, Пахар, Пратасаўшчына, Пруцк, Рудзіца, Селецк, Селішча, Слабада і Ямнае)[8]. НасельніцтваНасельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (6 населеных пунктаў) — 1589 чалавек[9], з іх 93,3 % — беларусы, 5,2 % — рускія, 0,7 % — палякі, 0,6 % — украінцы[10]; паводле перапісу 2019 года (37 населеных пунктаў) — 2241 чалавек[11]. Гл. таксамаКрыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia