Сярэя
Сярэя[1], таксама Сейры́яй[2] (літ.: Seirijai) — мястэчка ў Лаздзейскім раёне Аліцкага павета Літвы. Цэнтр Сярэйскай сянюніі. Месціцца за 20 км на ўсход ад Лаздзеі. ГісторыяВялікае Княства ЛітоўскаеУпершыню Сярэя ўпамінаецца ў XVI ст. У гэты час яна ўваходзіла ў склад Троцкага павета Троцкага ваяводства. У 1537 годзе ў Сярэі пабудавалі кальвінскі збор. Пад уладай Расійскай імперыіУ выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Сярэя апынулася ў складзе Прусіі, у 1807 годзе згодна з Тыльзіцкім мірным дагаворам — у складзе Герцагства Варшаўскага, з 1815 года ў Царстве Польскім, залежным ад Расійскай імперыі, у Сейненскім павеце Сувалкаўскай губерні. Станам на 1827 год у Сярэі 279 будынкаў, на 1880 год — 215. За часамі Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе Сярэю занялі войскі Германскай імперыі. Найноўшы часПасля польска-літоўскіх баёў і падпісання пагаднення паміж Польшчай і Літвой у 1919 годзе Сярэя апынулася ў складзе Літвы. З 1940 года ў Літоўскай ССР. У часы Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 года мястэчка было пад акупацыяй Германіі. З 1990 года ў складзе адноўленай незалежнай Літвы. Насельніцтва
Славутасці
Страчаная спадчына
Вядомыя асобы
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia