Сідра (вёска)
Сідра (польск.: Sidra) — вёска ў Польшчы, за 18 км на поўнач ад Сакулкі, за 52 км на поўнач ад Беластока, на рацэ Сідры. Уваходзіць у склад Сакульскага павета Падляскага ваяводства, сядзіба вясковай гміны Сідра. Гісторыя![]() Вялікае Княства ЛітоўскаеЗемлі, на якіх з’явілася Сідра, знаходзіліся ў валоданні Гаштольдаў, Галоўчынскіх, Валовічаў. У 1560-я гады Астафій Валовіч заснаваў тут кальвінскі збор. У 1566 годзе вялікі князь Жыгімонт Аўгуст надаў Сідры гарадскія правы. У 1630 годзе Сідра перайшла ў валоданне Патоцкіх, якія перабудавалі замак пад палац. У 1704 годзе новыя ўладальнікі мястэчка Шчукі заснавалі тут каталіцкую парафію. Пад уладай Расійскай імперыіУ выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Сідра апынулася ў складзе Прусіі, у Беластоцкім дэпартаменце. У 1807 годзе згодна з Тыльзіцкім мірным дагаворам паміж Расіяй і Францыяй, мястэчка апынулася ў Беластоцкай вобласці Расійскай імперыі. На 1878 год у Сідры было 110 драўляных будынкаў. У часы Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе мястэчка занялі нямецкія войскі. Найноўшы часПасля польска-савецкай вайны, згодна з Рыжскім мірным дагаворам 1921 года Сідра ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Гродзенскім павеце Беластоцкага ваяводства. З пачаткам Другой сусветнай вайны 15 верасня 1939 года Сідру акупавалі войскі Трэцяга Рэйха, але праз тыдзень вёску перадалі СССР згодна з пактам Молатава-Рыбентропа[крыніца?]. У лістападзе 1939 года Сідра ўвайшла ў склад БССР, у Беластоцкую вобласць. З чэрвеня 1941 да верасня 1944 года вёска зноў знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. 16 жніўня 1945 года ўлады СССР перадалі Сідру Польскай Народнай Рэспубліцы. Насельніцтва
Славутасці
Галерэя
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia