Таборынскі нацыянальны беларускі раён
Таборынскі нацыянальны беларускі раён — аўтаномная адміністрацыйная адзінка, якая існавала ў складзе РСФСР у перыяд 1932—1938 гадоў. ГісторыяЗ пачаткам правядзення Сталыпінскай аграрнай рэформы на тэрыторыю будучага раёну пачалі з’язжацца сяляне з розных губерняў, у тым ліку і беларускіх. Беларусы актыўна парасяляліся на новыя землі да 1924 года і засноўвалі тут вёскі, у асноўным каля малых рэк. Акрамя беларусаў новыя вёскі засноўвалі чалдоны, украінцы, палякі, чувашы і іншыя. У 1923 годзе ўтвораны Таборынскі раён. Свярдлоўскі абком компартыі ў 1932 годзе вырашыў надаць раёну статус нацыянальнага, прычынамі таго паслужыла наяўнасць 65-70 % беларускага насельніцтва ад агульнага ліку [1]. У 1933 годзе пачалася актыўная беларусізацыя на ўсіх узроўнях: сельсаветах, судах, міліцыі і ўстановах культуры. Справаводства і адукацыя пачалі актыўна пераводзіць на беларускую мову. У райцэнтры Таборы была адкрыта школа беларускай мовы для служачых, наведванне якой было абавязковым. Настаўнікаў агульнаадукацыйных школ накіроўвалі ў Беларусь на васьмімесячныя курсы, каб цалкам перавесці школьную адукацыю на беларускую мову. У вёсках Азёркі, Дабрына, Носава, Пальміна арганізаваны курсы беларускай мовы і савецкага кааператыўнага будаўніцтва. Для падрыхтоўкі настаўніцкіх кадраў у райцэнтру быў адкрыты беларускі педагагічны тэхнікум. У сярэдзіне 1930-х гадоў змяненне дзяржаўнай палітыкі адносна мясцоваму нацыяналізму і пачатак массавых палітычных рэпрэсій часова спынілі ідэю нацыянальнага раёна. Унутранная прычына спынення ідэі — малая самасвядомасць мясцовага беларускага насельніцтва і пасіўная рэакцыя на спробы беларусізацыі. Падчас палітычных рэпрэсій частка высланых беларусаў трапляла у Таборынскі раён. У канцы 1930-х гадоў раён быў пазбаўлены нацыянальнага статусу. Праблемы самасвядомасціШэрах этнографаў прыводзіць прыклады, калі чалавек мае ўсе рысы беларускага этнасу, але адносіць сябе да рускіх.
Акрамя таго, стварэнне калгасаў і саўгасаў, ліквідацыя хутароў і ўзбуйненне вёсак спрыялі асіміляцыі беларусаў. Другая сусветная вайна і мадэрнізацыя пасляваеннага грамадства таксама моцна паўплывалі на асіміляцыю, але шматлікія элементы беларускай культуры захаваліся ў латэнтнай форме. Найбольш адсутнасць самасвядомасці адлюстравалася ў канцы 1950-х — 1960-х, пры атрыманні пашпартоў, бо ў гэты час значная большаць перасяленцаў і іх нашчадкаў пазначалі сябе як рускіх. У 1996 годзе ў Расійскай Федэрацыі прыняты закон «Аб нацыянальнай культурнай аўтаноміі», які пачаў спрыяць адраджэнню нацыянальнай самасвядомасці, праз стварэння розных аб’яднанняў беларусаў. Аднак самасвядомасць хутчэй захавалася ў больш познік перасяленцаў, трудавых мігрантаў 1960 — 1990-х гг. аб чым ускосна сведчыць перапіс насельніцтва 2010 года, дзе бачна, што беларусаў больш у гарадах чым у сельскай мясцовасці. Літаратура
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia