Тамара Анатолеўна Дуда
Тамара Анатолеўна Дуда (укр.: Тамара Анатоліївна Дуда, таксама вядомая пад псеўданімам Тамара Горыха Зерня, укр.: Тамара Горіха Зерня; нар. 5 студзеня 1976, Кіеў, УССР) — украінская пісьменніца, лаўрэатка Нацыянальнай прэміі Украіны імя Тараса Шаўчэнкі 2022 года. Аўтар рамана «Дачушка» (2019), адзначанага як кніга года BBC. Вядомая сваёй валанцёрскай дзейнасцю. БіяграфіяНарадзілася ў Кіеве. У 1992 годзе скончыла Украінскі гуманітарны ліцэй. У 1993 годзе паступіла ў Інстытут журналістыкі Кіеўскага ўніверсітэта, абараніла дыплом у 1998 годзе. З 2003 па 2005 год вучылася ў Кіеўскім Міжнародным універсітэце. Больш за 20 гадоў перакладае эканамічныя тэксты з англійскай мовы[2]. З 2014 года Тамара Дуда была валанцёрам у зоне АТА. За валанцёрскую дзейнасць была адзначана граматай мэра Кіева[3]. Замужам, мае траіх дзяцей[4]. «Дачушка» — гэта першы раман пісьменніцы. Ён быў апублікаваны ў выдавецтве «Білка» на ўкраінскай і англійскай мовах[5]. Падзеі ў кнізе адбываюцца ў 2014 годзе падчас узброеннага канфлікта на ўсходзе Украіны. Плануецца экранізацыя рамана. У 2021 годзе ў выдавецтве «Білка» выйшаў другі раман Тамары Горыха Зерня «Прынцып умяшання»[6]. Новая кніга пісьменніцы па жанры — дэтэктыў. Галоўная гераіня рамана Станіслава страціла на вайне на усходзе Украіны мужа, і адзіным суцяшэннем для яе стала праца. Па просьбе знаёмай яна адпраўляецца ў горад свайго дзяцінства на Чэркаўчыну, дзе і разгортваюцца асноўныя сюжэтныя падзеі. У 2021 годзе Тамара Дуда з раманам «Дачушка» намінаваная на суісканне Нацыянальнай прэміі Украіны імя Тараса Шаўчэнкі 2022 года ў намінацыі «Літаратура». Твор быў дапушчаны да ўдзелу ў другім туры конкурсу[7] і ўрэшце атрымаў перамогу. Цытаты
Узнагароды
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia