Кіеўскі міжнародны ўніверсітэт
Кіеўскі міжнародны ўніверсітэт — украінская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова, якая знаходзіцца ў Кіеве. Агульная характарыстыкаНавучыльная ўстанова паўстала як цэнтр інтэнсіўнага вывучэння замежных моў «Knowledge» пад кіраўніцтвам прафесара Х. Хачатурана. У 1994 годзе яна прызнанна Міністэрствам адукацыі і навукі Украіны як вышэйшая навучальная ўстанова пад назвай «Міжнародны інстытут лінгвістыкі і права». У 2002 годзе атрымала сучасную назву — Кіеўскі міжнародны ўніверсітэт. Навучальны працэс ва ўніверсітэце ажыццяўляецца дзвюма мовамі — украінскай і англійскай. Колькасць студэнтаў па ўсіх формах навучання — каля 5 тысяч. За гады сваёй працы ўніверсітэт выпусціў больш за 15 тысяч спецыялістаў па міжнародных адносінах, праве, эканоміцы, лінгвістыцы, журналістыцы, псіхалогіі і інш. Навучальны працэс забяспечваюць высокакваліфікаваныя навукова-педагагічныя работнікі, сярод якіх 80 % — дактары і кандыдаты навук, 10 % — акадэмікі і члены-карэспандэнты галіновых акадэмій навук, замежных акадэмій і асацыяцый, 22 супрацоўніка ўніверсітэта маюць званні «Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі», «Заслужаны дзеяч мастацтваў», «аслужаны артыст Украіны», «Заслужаны юрыст Украіны». Структура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia