Тамара Мікалаеўна Ніжнікава
Тамара Мікалаеўна Ні́жнікава[3] (9 сакавіка 1925 — 15 лютага 2018) — беларуская савецкая спявачка (каларатурнае сапрана), педагог, прафесар (1980[3]). Народная артыстка БССР (1955)[3]. Народная артыстка СССР (1964). БіяграфіяНарадзілася 9 сакавіка 1925 года ў Самары (РСФСР). З дзяцінства праяўляла выдатныя музычныя і акцёрскія здольнасці, грала на фартэпіяна. У 1949 годзе скончыла Маскоўскую кансерваторыю П. І. Чайкоўскага (клас спеваў М. Уладзіміравай). З 1949 па 1976 гады — салістка Дзяржаўнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета БССР. Актыўна выступала як канцэртная спявачка[4]. Гастралявала за мяжой. У 1964—2018 гадах выкладала ў Беларускай кансерваторыі, у 1976—1986 гадах — загадчык кафедры спеваў, з 1980 года — прафесар. ТворчасцьУладальніца каларатурнага сапрана, стварыла на сцэне шэраг яркіх вобразаў у операх «Алеся» Яўгена Цікоцкага, «Калючая ружа» Юрыя Семянякі, «Травіята», «Баль-маскарад» Джузэпэ Вердзі, «Царская нявеста» і іншых. Памерла 15 лютага 2018 года ў Мінску. Пахавана ў Мінску на Усходніх могілках. Узнагароды і званні
Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia