Алена Генадзьеўна Бундзелева
Алена Генадзьеўна Бундзелева (18 верасня 1966, Мінск) — беларуская артыстка оперы (лірычнае сапрана). Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь (2013). БіяграфіяНарадзілася ў 1966 годзе ў Мінску. У 1993 годзе скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі (клас Т.Ніжнікавай). З 1993 года — салістка Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета. На сцэне Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета стварыла запамінальныя вобразы ў операх розных эпох і кампазітараў. Сярод лепшых роляў — Паміна («Чарадзейная флейта» В. А. Моцарта), Віялета («Травіята» Дж. Вердзі), Нэда («Паяцы» Р. Леанкавала), Мімі («Багема» Дж. Пучыні), Мікаэла («Кармэн» Ж. Бізэ), Лю («Турандот» Дж. Пучыні), Надзея Яноўская («Дзікае паляванне караля Стаха» У. Солтана). У партыі Таццяны («Яўген Анегін» П. Чайкоўскага), паводле ацэнак крытыкі і публікі, дасягнула надзвычай высокага артыстызму, стварыўшы стылістычна дасканалы вобраз персанажа А. Пушкіна і П. Чайкоўскага. Актыўна выступае ў беларускім рэпертуары, у тым ліку супрацоўнічае з «Беларускай капэлай» пад кіраўніцтвам В.Скорабагатава. Сярод найбольш значных прац у нацыянальным рэпертуары: Грэтхен («Фаўст» А. Радзівіла), тонкі і пачуццёвы вобраз Надзеі Яноўскай («Дзікае паляванне караля Стаха» У. Солтана). Мае вялікі канцэртны рэпертуар. Рэпертуар
Ацэнка творчасціПаводле водгукаў крытыкі, спявачка валодае прыгожа афарбаваным голасам, багатым на цёплыя адценні, таксама вялікай сцэнічнай абаяльнасцю і артыстызмам, які найбольш выяўяляецца падчас стварэння вобразаў лірычных гераінь. Ганаровыя званні, узнагароды і прэмііСпасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia