Тамара Пятроўна Бунта (Міжыгурская) (нар. 21 красавіка1959, Маладзечна) — беларуская дзіцячая пісьменніца, журналіст.
Біяграфія
Вучылася ў маладзечанскай школе № 3, затым на факультэце журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1980—1994 гадах жыла разам з мужам-вайскоўцам за межамі Беларусі, працавала на розных пасадах у вайсковых установах і часцях, дзе праходзіла служба яе мужа. Пасля вяртання ў 1994 годзе на радзіму ў Беларусь працавала карэспандэнтам газеты «Во славу Родины». У 2003—2014 гадах была галоўным рэдактарам часопіса «Алеся». Піша апавяданні, казкі, аповесці на беларускай мове. Публікавала свае творы ў беларускіх выданнях: «Бярозка», «Вясёлка», «Вожык», «Звязда», «ЛіМ», «Маладосць», «Настаўніцкая газета», «Полымя», «Сям’я», а таксама ў некаторых газетах і часопісах Расіі і Украіны, калектыўных зборніках: «Ева ў пошуках Адама», «Калі цвіла чаромха».
У красавіку—маі 2024 года ў Мінскім абласным краязнаўчым музеі адбылася выстава «Тамара Пятроўна Бунта» ў рамках выставачнага праекта «Ганарымся нашымі землякамі»[1][2].
Аўтар кніг апавяданняў для дзяцей — «Белое облачко», «Дзяўчынка з Вішнёвага завулка», «Чароўны кошык», «Сад з матылькамі», «Далонькі з пушынкамі».