Таня Скарынкіна
Таня Скарынкіна (нар. 24 сакавіка 1969, Смаргонь) — беларуская паэтэса і празаік. Біяграфічныя звесткіНарадзілася 24 сакавіка 1969 года ў Смаргоні. Скончыла Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію. Працавала ілюстратарам дзіцячых кніг, паштальёнам, журналістам. Некаторы час жыла ў Партугаліі. Творчасць і ўзнагародыПершая публікацыя вершаў — газета «Зорька» (1980). Друкавалася ў часопісах «Першацвет», «Немига литературная», «Маладосць», «Arche»[2], «Мінская школа», «Полымя», Мінкульт, у выданні чэшскіх сюрэалістаў «Аналогон», часопісах «Крещатик» (Германія), маскоўскім «Воздухе», сеткавых выданнях «Полутона», TextOnly, Лиterraтура, Прайдзісвет, Colta.ru і інш. Піша на беларускай і рускай мовах. Вершы перакладзены на іўрыт, польскую, чэшскую, італьянскую, грузінскую, літоўскую, англійскую, румынскую, нарвежскую, іспанскую, латышскую, японскую і нямецкую мовы. Зборнік эсэ «Шмат Чэслава Мілаша, крыху Элвіса Прэслі» трапіў у шорт-ліст прэміі Ежы Гедройца. У 2018 годзе выйшаў па-англійску, як «A Large Czesław Miłosz With a Dash of Elvis Presley», у выдавецтве Skotland Street Press (Шатландыя, Эдынбург). У 2020 годзе выдадзены па-руску ў аўтарскім перакладзе пад назвай «Большой Чеслав Милош, маленький Элвис Пресли» (Москва, «Планж»). Фіналістка Грыгор’еўскай прэміі[3] — 2017. У 2020 атрымала Прэмію Андрэя Белага за паэтычную кнігу «И все побросали ножи». Зборнік эсэ «Райцэнтр» («Пфляўмбаўм», Мінск, 2020) — другое месца прэміі Ежы Гедройця ў 2021. Ганаровы дыплом прэміі «Московский счёт» за кнігу «И все побросали ножи» — 2021. БібліяграфіяПаэтычныя зборнікі
Кнігі эсэ
Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia