Тані Маршаль

Тані Маршаль
Дата нараджэння 29 лістапада 1951(1951-11-29)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 12 сакавіка 2020(2020-03-12)[4][1][…] (68 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Уільям Маршал[d]
Маці Micheline Presle[d]
Прафесія кінарэжысёр, сцэнарыст, кінаактрыса, кінапрадзюсар, рэжысёр
Узнагароды
IMDb ID 0551217
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Тані Маршаль (фр.: Tonie Marshall; 29 лістапада 1951(1951-11-29)[1][2][…], Нёі-сюр-Сен, дэпартамент Сена, Францыя[3]12 сакавіка 2020(2020-03-12)[4][1][…], XX акруга Парыжа, Францыя[3]) — французская актрыса, кінарэжысёр, сцэнарыст і прадзюсар.

Біяграфія

Тані Маршаль (поўнае імя Энтані-Лі Караліна Джулія Маршаль) нарадзілася ў Нёі-сюр-Сен, дэпартамент О-дэ-Сен на захад ад Парыжа ў сям’і французскай актрысы Мішлін Прэль і амерыканскага акцёра і рэжысёра Уільяма Маршала. Адзінакроўны брат — акцёр Майкл Маршал.

У кіно пачала здымацца ў 1971 годзе. Першым прыкметным з’яўленнем на экране стала роля Бобіна ў камедыі рэжысёра Жака Дэмі «Крыху цяжарны» (1973). Рэжысёрскі дэбют адбыўся ў 1989 годзе з фільмам «Пентымента», знятым паводле сцэнарыя Сільві Гранацье.

Найбольш вядомая па фільмах «Не такая ўжо каталічка», які ўдзельнічаў у конкурсных праграмах Берлінскага і Венецыянскага фестываляў, і Салон прыгажосці «Венера» ​​(1999), які атрымаў прэмію «Сезар» як найлепшы фільм года.

Падпісант петыцыі ў падтрымку рэжысёра Рамана Паланскі.

Зноскі

  1. а б в г Tonie Marshall // GeneaStar
  2. а б Tonie Marshall // Roglo — 1997. — 10000000 экз.
  3. а б в г Fichier des personnes décédées mirror Праверана 1 сакавіка 2022.
  4. а б https://www.lefigaro.fr/cinema/tonie-marshall-seule-femme-a-avoir-obtenu-le-cesar-du-meilleur-realisateur-est-decedee-20200312 Праверана 12 сакавіка 2020.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya