Дэні Аркан
Дэні Аркан (фр.: Denys Arcand; нар. 25 чэрвеня 1941[1][2][…], Дэшамбо-Грондэн[d], Квебек) — франка-канадскі рэжысёр дакументальнага і ігравога кіно, сцэнарыст, акцёр і кінапрадзюсар. Лаўрэат прэміі «Оскар» у намінацыі «Найлепшы фільм на замежнай мове» (2004) за кінакарціну «Нашэсце варвараў». Лаўрэат прэміі ФІПРЭСІ (1986), уладальнік прыза журы (1989) і прыза за найлепшы сцэнарый (2003) Міжнароднага Канскага кінафестывалю. Лаўрэат прэміі Еўрапейскай кінаакадэміі за лепшы нееўрапейскі фільм (2003). Лаўрэат прэмій «Сезар» за найлепшы фільм, найлепшую рэжысуру і найлепшы арыгінальны або адаптаваны сцэнарый (2004). Член Каралеўскай канадскай акадэміі мастацтваў. Унесены ў спіс вялікіх манрэальцаў (1990). Імянная зорка ўстаноўлена на Алеі славы Канады (2004). Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia