Нарадзіўся ў сям'і нямецкага акцёра і рэжысёра Фрыца Ханэке з Дзюсельдорфа і аўстрыйскай актрысы венскага Бургтэатра Беатрыкс фон Дэгеншыльд. Дзяцінства правёў у гарадку Вінэр-Нойштат (Wiener Neustadt, Ніжняя Аўстрыя). Закончыў Венскі ўніверсітэт, дзе вывучаў філасофію, псіхалогію і тэатр. Скончыўшы ўніверсітэт, працаваў як кінакрытык, рэжысёр мантажа (на тэлеканале «Зюдвестфунк», Бадэн-Бадэн, 1967-1970). У 1973 г. дэбютаваў як рэжысёр тэлебачання.
Як кінарэжысёр дэбютаваў у 1989 г. фільмам «Сёмы кантынент».
З 1983 г. жанаты з Сюзаннай Ханэке, дачкой уладальніка антыкварнай крамы ў восьмай акрузе Вены. Жонку лічыць самым строгім крытыкам сваёй працы.
Творчасць
Фільмы Ханэке вылучаюцца пазнавальным аўтарскім стылем, змрочным і няспешным. Фільмы рэжысёра даследуюць гвалт ва ўсіх яго праявах. Свае фільмы Ханэке называе палемічнымі заявамі, якія накіраваны супраць традыцыі амерыканскага кіно, у якім глядач не прымае ўдзелу — кіно спажывання. Ханэке фармулюе сваёй мэтай стварэнне «кінематографа настойлівых пытанняў замест фальшывых адказаў (бо вельмі паспешлівых)» — кіно дыялогу.
Тэмы і матывы, якія паўтараюцца
Звычайны гвалт і розныя формы прыніжэння, у тым ліку нематываваны гвалт
Крытыка сродкаў масавай інфармацыі, асабліва тэлебачання
Асуджэнне забаўляльнай індустрыі (баевікоў, тэлебачання, відэагульняў) як спосабаў трывіялізацыі гвалту
«Эмацыйнае пахаладанне» і дэгуманізацыя заходняга сярэдняга класа і буржуазіі
Распад сям’і ў сучасным грамадстве
Апісанні дзіцячых ці падлеткавых праяў садызму і садызму ў адрас дзяцей і падлеткаў
Адмова або няздольнасць людзей мець непасрэдныя зносіны, размаўляць адзін з адным, разумець псіхалагічныя пакуты
Праблемы расізму і гістарычнай несправядлівасці
Імёны Георг і Ганна і іх вытворныя
Працы
Тэлебачанне
1973: І што далей? (...Und was kommt danach?, тэлевізійны фільм)
1974: Пасля Ліверпуля (After Liverpool, тэлевізійны фільм)
1976: Смецце (Sperrmüll, тэлевізійны фільм)
1976: Тры дарогі да возера (Drei Wege zum See, тэлевізійны фільм)
1979: Лемінгі (Lemminge, тэлевізійны фільм)
1983: Варыяцыі (Variation, тэлевізійны фільм)
1984: Кім быў Эдгар Алан? (Wer war Edgar Allan?)
1985: Паненка (Fraulein, тэлевізійны фільм)
1985: Бруд (Schmutz, аўтар дыялогаў)
1991: Некралог забойцы (Nachruf auf einen Mörder, тэлевізійны фільм)
1993: Паўстанне (Die Rebellion, тэлевізійны фільм)
1997: Замок (Das Schloß, тэлевізійны фільм)
Кінематограф
1989: Сёмы кантынент (Der siebente Kontinent)
1992: Відэа Бэні (Benny's Video)
1994: 71 фрагмент храналогіі выпадковасцяў (71 Fragmente einer Chronologie des Zufalls)
1995: Галава мурына (Der Kopf des Mohren, сцэнарыст)
1997: Вясёлыя гульні (Funny Games)
2000: Код невядомы (Code inconnu: Récit incomplet de divers voyages)
Wheatley, C. Michael Haneke's Cinema: The Ethic of the Image / Catherine Wheatley. - New York : Berghahn Books, 2009. - 216 p.
Ornella, A. Fascinatingly disturbing : interdisciplinary perspectives on Michael Haneke’s cinema / edited by Alexander D. Ornella and Stefanie Knauss. - Eugene, OR : Pickwick Publications, 2010. - 334 p.