Андрэ Тэшынэ
Андрэ Тэшынэ (фр.: André Téchiné; нар. 13 сакавіка 1943, Валанс-д’Ажэн, Францыя) — французскі кінарэжысёр і сцэнарыст, кінакрытык. БіяграфіяНарадзіўся ў маленькім мястэчку Валанс-д’Ажэн, на поўдні Францыі, у Пірэнэях. Яго сям’я, іспанскага паходжання, мела невялікі бізнэс па вытворчасці сельскагаспадарчага абсталявання. З 1952 па 1959 год ён вучыўся ў каталіцкай школе-інтэрнаце ў Мантабане. Па нядзелях дазвалялася пакідаць сцены школы, і юны Тэшынэ хадзіў у кіно. Затым вучыўся ў свецкай дзяржаўнай школе, а ў 19 гадоў з’ехаў у Парыж, каб прысвяціць сябе кінематаграфіі. Некаторы час Андрэ Тэшынэ працаваў у французскім часопісе пра кіно «Cahiers du Cinéma», у якім у розныя перыяды працавалі рэжысёры французскай новай хвалі. Выкладаў у Вышэйшай школе кінаадукацыі (IDHEC). Працаваў асістэнтам у Жака Рывета. Дэбютаваў у кіно ў 1969 годзе карцінай «Паліна сыходзіць» (Paulina s’en va). З пачатку 1970-х пачаў здымаць уласныя карціны. Самыя вядомыя працы рэжысёра: «Сёстры Брантэ» (1979), «Спатканне» (1985, прэмія Канскага кінафестывалю за лепшую рэжысуру), «Я не цалуюся» (1991), «Дзікія трыснёгі» (1994, чатыры прэміі «Сезар», у тым ліку за лепшы фільм і лепшую рэжысуру). Фільмаграфія
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia