Тапілішкі
Тапі́лішкі[1] (трансліт.: Tapiliški, руск.: Топилишки) — аграгарадок у Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Лядскага сельсавета. Да 2002 года Тапілішкі ўваходзілі ў склад Шчучынскага сельсавета[2]. ГеаграфіяЗнаходзіцца за 4 кіламетры на поўнач ад Шчучына, за 65 кіламетраў ад Гродна, за 11 км ад чыгуначнай станцыі Ражанка[3]. НазваАд імя тыпу Tapila (з утваральнікам -il-) — прускі тапонім Tapil-kayme (caymis "вёска"). ГісторыяУ 1865 годзе вёска (68 рэвізскіх душ, Шчучынскай воласці Лідскага павета, валоданне Друцкіх-Любецкіх). У 1893 годзе — 123 жыхары; у 1905 годзе — 205 жыхароў, 229 дзесяцін зямлі. Побач знаходзілася аднайменная лясная старожка. 3 1921 годзе ў Шчучынскай гміне Лідскага, потым Шчучынскага павета Навагрудскага ваяводства Польшчы. У 1921 годзе вёска (30 двароў, 196 жыхароў) і леснічоўка (9 жыхароў). З 20 верасня 1944 года Тапілішкі ў Гродзенскай вобласці БССР. У 1940 годзе вёска налічвала 79 двароў, 249 жыхароў; былая леснічоўка — 11 жыхароў. 1950 годзе ў вёску сселены жыхары хутара Баранаўшчына (у 1940 годзе былы фальварак, 4 дамы, 19 жыхароў). Насельніцтва
Інфраструктура
Славутасці![]()
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia