Таццяна Іванаўна Аляксеева
Таццяна Іванаўна Аляксеева (руск.: Татьяна Ивановна Алексеева; 7 лютага 1928, Казань, Аўтаномная Татарская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка, РСФСР (сёння — Рэспубліка Татарстан, Расія) — 22 чэрвеня 2007) — савецкі і расійскі антраполаг, доктар гістарычных навук (1969), акадэмік РАН (1992). У 1951 г. скончыла Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. В. Ламаносава. Працавала ў НДІ антрапалогіі імя Дз. М. Анучына МДУ імя М. Ламаносава. Навуковая дзейнасцьДаследавала краніялагічныя матэрыялы з усходнеславянскіх курганных могільнікаў XI — XV стст., у т.л. з тэрыторыі рассялення дрыгавічоў, радзімічаў і полацкіх крывічоў, у параўнанні з ранне- і познасярэдневяковымі пахаваннямі заходніх і паўднёвых славян, балцкага і фіна-ўгорскага насельніцтва. Гэта дазволіла зрабіць шэраг вывадаў пра генетычныя вытокі, антрапалагічныя асаблівасці розных славянскіх плямён як следства іх кантактаў з абарыгенным насельніцтвам пры рассяленні па тэрыторыі Усходняй Еўропы. Распрацавала канцэпцыю экалагічнай абумоўленасці фарміравання адаптыўных тыпаў у сувязі з паходжаннем расавых асаблівасцей. Творы
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia