Таццяна Аляксееўна Таякіна
Таццяна Аляксееўна Тая́кіна[1] (укр.: Тетяна Олексіївна Таякіна; 12 студзеня 1951 — 7 снежня 2023[2]) — савецкая ўкраінская балерына, педагог. Народная артыстка СССР (1980). БіяграфіяНарадзілася 12 студзеня 1951 года ў Кіеве ў сям’і кіроўцы і прадаўшчыцы крамы падпісных выданняў.[3] Займацца танцам пачала ў Палацы піянераў у Л. Крымскай, дзякуючы парадзе якой паступіла ў Кіеўскае дзяржаўнае харэаграфічнае вучылішча, якое скончыла ў 1969 годзе па класе В. П. Мей. Сярод педагогаў у вучылішчы — А. А. Папова (класічны танец), Ф. М. Баклан (дуэтны танец), А. В. Зайцаў, А. М. Муха. З 1969 года — у балетнай трупе Кіеўскага тэатра оперы і балета імя Т. Шаўчэнкі, дзе танцавала да 1989 года. У тэатры займалася ў Г. М. Кірылавай, свае найважнейшыя партыі рыхтавала з педагогам-рэпетытарам І. С. Сонінай.[4] З 1969 года склаўся шматгадовы творчы танцавальны дуэт з артыстам балета В. П. Коўтунам . У 1970 годзе іх дуэт браў удзел у Міжнародным конкурсе артыстаў балета ў Варне, дзе яны сталі лаўрэатамі 3-й прэміі. У 1973 годзе атрымалі 2-ю прэмію і сярэбраны медаль Міжнароднага конкурсу артыстаў балета ў Маскве. У 1977 годзе па запрашэнні М. М. Плісецкай удзельнічала разам з В. П. Коўтунам у IV Міжнародным фестывалі танца ў Парыжы, дзе за выкананне «Вялікага класічнага па» на музыку Д. Абера ў харэаграфіі В. І. Гзоўскага атрымала прэмію імя Ганны Паўлавай, якая ўручаецца Парыжскай акадэміяй танца. У якасці вядучай балерыны гастралявала за мяжой. У 1982 годзе скончыла Дзяржаўны інстытут тэатральнага мастацтва ў Маскве па спецыяльнасці «педагог-балетмайстар». З 1989 года — мастацкі кіраўнік, у 1993—2010 гадах — дырэктар Кіеўскага харэаграфічнага вучылішча.[5] Выкладала ў балетнай студыі Ochi International Ballet (Нагоя, Японія). З 1996 года — член Камітэта па Дзяржаўных прэміях Украіны імя Т. Р. Шаўчэнкі. Сям’я
ТворчасцьВысокае тэхнічнае майстэрства і артыстычная адоранасць дазваляюць балерыне з роўным поспехам выступаць як у класічным, так і ў сучасным рэпертуары. Яе лепшыя партыі: Адэта-Адылія («Лебядзінае возера» П. І. Чайкоўскага), Сванільда («Капелія» Л. Дэліба), Нікія («Баядэрка» Л. Мінкуса), Аўрора («Спячая прыгажуня» П. І. Чайкоўскага), Жызель («Жызель» А. Адана), Кітры («Дон Кіхот» Л. Мінкуса). Узнагароды
Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia