Таццяна Міхайлаўна Каламійцава
Таццяна Міхайлаўна Каламійцава (2 жніўня 1914, Санкт-Пецярбург — 28 сакавіка 1994, Мінск) — савецка-беларуская дырыжор, першая жанчына-дырыжор у БССР. Народная артыстка БССР (1964)[1]. БіяграфіяВучылася ў Адэскай кансерваторыі па класе дырыжыравання, пачынала свой прафесійны шлях дырыжорам-асістэнтам ў дзяржаўным сімфанічным аркестры СССР. Таццяна Каламійцава прыбыла ў Мінск адразу пасля вызвалення горада ад акупантаў у 1944-м[2]. Тут яе запрасілі працаваць дырыжорам у Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета. Яна кіравала шматлікімі пастаноўкамі, у ліку якіх опера «Трубадур» (Д. Вердзі), опера «Пікавая дама», балеты «Шчаўкунок» і «Лебядзінае возера» Пятра Чайкоўскага. Яна часта дырыжыравала і прадстаўленнямі беларускіх творцаў — напрыклад, «Палымяныя сэрцы» В. Залатарова, «Выбранніца» Я. Глебава, «Алеся» (Я. Цікоцкага).[3] Таццяна Міхайлаўна запомнілася многім, таму што яна была першай жанчынай-дырыжорам у СССР.[1] У Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета да гэтага часу ідзе опера Джакама Пучыні «Мадам Батэрфляй» у пастаноўцы гэтай легендарнай жанчыны.[2] Тэатральныя пастаноўкі
УзнагародыЗноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia