Таццяна Назараўна Аляксеева
Таццяна Назараўна Аляксе́ева (9 кастрычніка 1922, Сяміпалацінск, Кіргізская АССР[d] — 21 лютага 1996, Мінск) — беларуская актрыса тэатра і кіно. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1955). БіяграфіяНарадзілася 9 кастрычніка 1922 года ў Сяміпалацінску. Сцэнічную дзейнасць пачала ў 1943 годзе ў Кіеўскім тэатры музычнай камедыі, які быў эвакуіраваны ў Казахстан. Пасля вайны ў Чарнавіцкім музычна-драматычным тэатры. З 1948 года на Беларусі. Працавала ў Магілёўскім абласным драматычным тэатры, у 1948—1951 гадах — у Брэсцкім драматычным тэатры імя Ленінскага камсамола Беларусі; з 1952 года ў Нацыянальным тэатры імя Я. Купалы. Выкладала ў Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце (1968—1975), Мінскім інстытуце культуры (1977—1982), Беларускай акадэміі музыкі (з 1982 года). Памерла 21 лютага 1996 года. ТворчасцьАктрыса лірыка-драматычнага плана, валодае высокай сцэнічнай культурай, псіхалагічную распрацоўку ролі спалучае з дакладным вонкавым малюнкам: Вікця («Людзі і д’яблы» К. Крапівы), Юлія Тугіна, Кручыніна («Апошняя ахвяра », «Без віны вінаватыя » А. Астроўскага), Луіза («Каварства і каханне» Ф. Шылера), Джульета і Алена («Рамэа і Джульета», «Канец — справе вянец » У. Шэкспіра), Агнія («Традыцыйны збор» В. Розава). Тонкі гумар уласцівы камедыйным персанажам: Адэля («Ажаніцца не журыцца» Далецкіх і М. Чарота), Маці («Дзверы стукаюць» М. Фермо), Паўла («Гульня з кошкай» І. Эркеня)[1]. Фільмаграфія
Сям’яМуж — Віктар Паўлавіч Тарасаў, савецкі беларускі акцёр тэатра і кіно. Народны артыст СССР. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia