Таццяна Рамуальдаўна Шаметавец
Таццяна Рамуальдаўна Шаметаве́ц (нар. 1 студзеня 1960, Мінск) — беларуская артыстка балета. Заслужаная артыстка Беларусі (1990). Біяграфічныя звесткіСкончыла Беларускае харэаграфічнае вучылішча (1979, клас І. Савельевай). З 1979 года салістка Нацыянальнага акадэмічнага тэатра оперы балета Беларусі. Пасля сыходу са сцэны загадчык трупы балета і рэпетытар тэатра. Сям’яУ шлюбе з Ігарам Артамонавым, артыстам балету. ТворчасцьТанцоўшчыца шматграннай адоранасці, аднолькава свабодна валодае тэхнікай класічнага і сучаснага танца, выконвае партыі характарнага плана. Сярод партый у нацыянальным рэпертуары: Нявеста («Крылы памяці» У. Кандрусевіча), Ганна Багранародная («Страсці» А. Мдывані), Дзяўчына («Кругаверць» А. Залётнева). 3 іншага рэпертуару: Зарэма («Бахчысарайскі фантан » Б. Асаф’ева), Блудніца («Карміна Бурана » на музыку К. Орфа), Дзяўчына («Балеро » на музыку М. Равеля), Мерседэс і сола («Дон Кіхот» і «Пахіта » Л. Мінкуса), Дзева-выбранніца («Вясна свяшчэнная » І. Стравінскага), Мірта («Жызэль » А. Адана), Кармэн («Кармэн-сюіта » Ж. Бізэ — Р. Шчадрына), сеньёра Капулеці («Рамэа і Джульета» С. Пракоф’ева), танцы ў операх. УзнагародыЛаўрэатка прэміі імя Л. Александроўскай у складзе групы салістаў балета «Страсці» (1996). ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia