Радзівон Канстанцінавіч Шчадрын
Радзівон Канстанцінавіч Шчадрын (16 снежня 1932, Масква) — расійскі кампазітар, піяніст, музычна-грамадскі дзеяч. Народны артыст СССР (1981). Член-карэспандэнт Баварскай акадэміі прыгожых мастацтваў (1976). Ганаровы член АМ ГДР (1983). БіяграфіяСкончыў у 1955 годзе Маскоўскую кансерваторыю па класе кампазіцыі Ю. А. Шапорына і класе фартэпіяна Я. У. Фліера. ТворчасцьПрацуе ў розных жанрах. Узбагаціў выразныя магчымасці музыкі, стварыў новы тып вакальна-інструментальных твораў, увёў прыёмы народнай манеры спеваў у акадэмічным жанры. Дасягненні ў галіне музычнага тэатра звязаны з увасабленнем рускай літаратурнай класікі. Сярод твораў: оперы «Не толькі каханне » (пастаўлены ў 1961), «Мёртвыя душы» (пастаўлены ў 1977), балеты «Канёк-гарбунок » (пастаўлены ў 1960), «Кармэн-сюіта » (пастаўлены ў 1967, паводле оперы «Кармэн» Ж. Бізэ; у Дзяржаўным тэатры оперы і балета Беларусі паст. 1974), «Ганна Карэніна » (пастаўлены ў 1972), 2 сімфоніі (1958, 1965), «Камерная сюіта» для камернага аркестра (1961; у тэатры оперы і балета Беларусі пастаўлены аднайменны балет, 1974), канцэрты для аркестра, творы для фартэпіяна, хары, музыка да спектакляў драматычнага тэатра, кінафільмаў, у т.л. «Нармандыя — Нёман», і інш. Выступае як музычны крытык. УзнагародыДзяржаўная прэмія СССР (1972). Ленінская прэмія (1984). Дзяржаўная прэмія Расіі (1992). Зноскі
ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia